Царква Сьвятога Доната

Царква Сьвятога Доната — царква ў Задары.

Царква Сьвятога Доната
Crkva sv. Donata u Zadru
Былыя назвы Царква Сьвятой Троіцы
Тып храм
Месцазнаходжаньне Харватыя, Задар
Каардынаты 44° пн. ш. 15° у. д. / 44° пн. ш. 15° у. д. / 44; 15Каардынаты: 44° пн. ш. 15° у. д. / 44° пн. ш. 15° у. д. / 44; 15
Царква Сьвятога Доната на мапе Харватыі
Царква Сьвятога Доната
Царква Сьвятога Доната
Царква Сьвятога Доната

Гісторыя

рэдагаваць

Храм быў узьведзены біскупам Донатам Задарскім у пачатку IX стагодзьдзя на падмурку старажытнарымскай пабудовы. Спачатку царква была названа ў гонар Сьвятой Тройцы, а сучасную назву атрымала ў XV стагодзьдзі.

З 1893 па 1954 гады ў Царквы Сьв. Доната знаходзіўся Археалагічны музей Задара.

Архітэктура

рэдагаваць

Царква Сьвятога Доната найбуйнейшая захаваная пабудова дараманскага пэрыяду ў Харватыі. Царква ўяўляе сабой трохапсідны купальны храм у бізантыйскім стылі.[1]

У царкве сабрана багатая калекцыя прац па мэтале сярэдневечных далмацінскіх майстроў. Побач з царквой знаходзяцца парэшткі старажытнага форуму зь фігурамі Юпітэра і Мэдузы.

Набажэнствы ў царкве ў наш час не праводзяцца, але з-за добрай акустыкі ў ёй штогод праводзяцца канцэрты сярэднявечнай музыкі.

  1. ^ Жыцьцё і адпачынак у Харватыі.