Царква Каўпавогюру
Славутасьць | |
Царква Каўпавогюру
| |
Краіна | |
Месцазнаходжаньне | Каўпавогюр |
Канфэсія | Царква Ісьляндыі |
Архітэктурны стыль | мадэрнізм[d] і архітэктура мадэрну[d] |
Сайт | kopavogskirkja.is |
Царква Каўпавогюру на Вікісховішчы |
Царква Коўпавогюра (па-ісьляндзку: Kópavogskirkja) — самая старая царква гораду Коўпавогюру ў Ісьляндыі. Месьціцца на ўзгорку Borgarholt, адкуль адкрываецца цудоўная панарама на Коўпавогюр, Рэйк’явік і ягоныя ваколіцы.
Будаўніцтва царквы пачалося ў 1958 годзе. Асьвячэньне царквы адбылося 16 сьнежня 1963 году. У аснове архітэктуры будынку ляжыць крыжападобнае перакрыжаваньне дзьвюх шырокіх арак. Царква мае клясычную для лютэранскіх кірхаў арыентацыю — на ўсходзе разьмешчаны цьвінтар, на захадзе — арган, у паўночнай і паўднёвых галерэях знаходзяцца месцы для прыхаджанаў. Вітражы зрабіла Герда Хельгадоцір (па-ісьляндзку: Gerður Helgadóttir).