Царква Божага Яўленьня (Ашмяны)
помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Ашмянах (Беларусь)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Божага Яўленьня
| |
Богаяўленская царква, каля 1900 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Ашмяны |
Каардынаты | 54°25′23″ пн. ш. 25°55′56″ у. д. / 54.42306° пн. ш. 25.93222° у. д.Каардынаты: 54°25′23″ пн. ш. 25°55′56″ у. д. / 54.42306° пн. ш. 25.93222° у. д. |
Дата заснаваньня | 1840 |
Царква Божага Яўленьня |
Царква Божага Яўленьня — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Ашмянах. Знаходзілася ў цэнтры места, на Папярэчнай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму.
Гісторыя
рэдагавацьДраўляную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Ашмянах збудавалі ў 1840 годзе паводле праекту архітэктара Пятра Вісконці. Да 1883 году дзейнічала як прыходзкая, калі з пабудовай Васкрасенскай царквы-мураўёўкі перайшла ў статус прыпісных.
Відаць, згарэла (або струхнела) у канцы Першай сусьветнай вайны або па гэтай вайне. У сярэдзіне 1920-х гадоў на месцы царквы збудавалі мураваны дом старосты[1].
Галерэя
рэдагаваць-
1833 г.
-
1833 г.
-
1833 г.
-
1915 г. (купалы направа)
-
1915—1918 гг.
-
1916 г. (купал налева)
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашняя афіцыйная назва — Камсамольская вуліца
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Царква Богаяўлення Гасподняга ў Ашмянах, Ашмяны і Ашмяншчына, 7 студзеня 2014 г.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 688 с.: іл. ISBN 985-6302-54-4