Царква Ўсьпеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы (Дабучын)

Славутасьць
Царква Ўсьпеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы
Краіна Беларусь
Вёска Дабучын
Каардынаты 52°36′37.47″ пн. ш. 24°31′33.31″ у. д. / 52.6104083° пн. ш. 24.5259194° у. д. / 52.6104083; 24.5259194Каардынаты: 52°36′37.47″ пн. ш. 24°31′33.31″ у. д. / 52.6104083° пн. ш. 24.5259194° у. д. / 52.6104083; 24.5259194
Канфэсія праваслаўе
Тып будынка царква
Дата заснаваньня 1855
Дата скасаваньня 1960-я
Стан зруйнаваная
Царква Ўсьпеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Ўсьпеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы

Царква́ Ўсьпе́ньня Найсьвяце́йшай Багаро́дзіцы — праваслаўная царква ў вёсцы Дабучын Пружанскага раёну, заснаваная ў 1855 року[1] (паводле іншых зьвестак — у 1836[2]). Зруйнаваная за савецкім часам.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Пабудаваная на месцы капліцы над камянём-сьледавіком. Храмавае сьвята адзначалася 28 жніўня [ст. ст. 15 жніўня] . Царква сьпярша была прыпісной да пружанскай царквы Нараджэньня Хрыстовага[a], пасьля — да Прачысьценскай.

У 1863—1864 капітальна перабудаваная.

За Саветамі ў чэрвені 1961 царкву зачынілі, абразы і начыньне перавезьлі ў пружанскі сабор Аляксандра Неўскага. Празь некалькі рокаў храм быў разабраны, бярвеньні выкарыстаныя для пабудовы хат у Пружанах.

  1. ^ Гэта ўскосна пацьвярджае яе заснаваньне ў 1836 року, бо пружанская царква Нараджэньня Хрыстовага згарэла ў першай палове XIX стагодзьдзя.
  1. ^ Сядова 2013. С. 5.
  2. ^ Вёска Дабучын Легенды Беларусі Праверана 6 жніўня 2013 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Ірына Сядова. Па слядах Божай Маці // Раённыя будні. — 7 жніўня 2013. — № 61 (9606). — С. 5.