Хізір Мусаевіч Хачукаеў[1] (калі й дзе нарадзіўся невядома, ёсьць зьвесткі, што ён нарадзіўся ў 1960-я гады) — чачэнскі ваявода, брынадны генэрал войскаў Ічкерыі. Адзін з найбліжэйшых таварышаў Руслана Галаева.

Хізір Мусаевіч Хачукаеў, Самер Салех Сувейлем
па-расейску: Хизир Мусаевич Хачукаев
6 траўня 1964 — цяпер
Мянушка Шэйх
Месца нараджэньня Сьцяг СССРКазаская ССР, СССР
Прыналежнасьць Сьцяг ЧРІЧачэнская Рэспубліка Ічкерыя (1994—2005)
Род войскаў польныя войскі Ічкерыі
Гады службы 1994—2005
Званьне брыгадны генэрал, эмір
Частка Галанчоскі полк
Камандаваў войскамі Ічкерыі, заходні фронт
Бітвы/войны

Паходжаньне

рэдагаваць

Х. Хачукаеў нарадзіўся ў 1960-я гады ў СССР, Казаская ССР, куды былі выселеныя чачэнцы. У канцы 1960-х гадоў яго бацькі вярнуліся на радзіму ў ЧІАССР. Дзе працаваў і вучыўся невядома.

Стварэньне Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя

рэдагаваць

У пачатку 1990-х гадоў стаў найбліжэйшым паплечнікам Руслана Галаева. Х. Хачукаеў пачаў займацца вайсковай справай у войсках Ічкерыі.

Першая вайна з Расеяй Х. Хачукаева знайшла ў вёсцы Бамут. Там ён узначаліў мясцовыя аддзелы чачэнскага войска. Пад ім хадзіла каля 120 чалавек. Пад заканчэньне вайны пад ім хадзіла ўжо каля 300 чалавек. Свой аддзел Х. Хачукаеў называў Галанчоскі полк. Гэта полк лічыўся адным баяздольных аддзелаў чачэнскага войска. Х. Хачукаеў дзейнічаў на захадзе Ічкерыі ў ваколіцах Бамут-Самашкі-Аджоймартан-Катыр-Новы Шары.

Міжваенны час

рэдагаваць

З 1996 па 1999 гады займаў розныя дзяржаўныя й вайсковя пасады ў Ічкерыі. Пасьля заканчэньня ПРЧВ быў прызначаны начальнікам “службы па аднаўленьню Ічкерыі ад разбуральных наступстваў вайны”. Займаў таксама пасаду міністра дзяржаўнага забясьпячэньня ЧРІ. Удзельнічаў у баявых сутычках у Гудэрмэсе на баку ўрада Йчкерыі й А. Масхадава.

З пачаткам вайны з Расеяй прыняў у яе ўдзел на баку Йчкерыі. Пад час баёў за Грозны узначаліў абарону паўднёва-ўсходняй часткай сталіцы Ічкерыі. Пасьля выхаду з Грознага яго аддзел быў разгромлены. Х. Хачукаеў і яго людзі далучыліся да аддзелу Руслана Галаева. Але неўзабаве й гэты аддзел быў разгромлены ў вёсцы Камсамольскае. Пасьля гэтых баёў лёс Х. Хачукаева невядомы. Хутчэй за ўсё ён хаваўся ў сваіх родзічаў.

Здача ў палон

рэдагаваць

Увесь 2000 год хадзілі чуткі аб здачы ў палон Х. Хачукаева. Таксама чуткі гаварылі, што разам зь ім перамовы аб здачы вядзе Р. Галаеў. З-за гэтага Х. Хачукаева й Р. Галаева пазбавіў ўсіх пасадаў прэзыдэнт Ічкерыі Аслан Масхадаў. Пасьля 2002 году пра Х. Хачукаева нічога невядома. Толькі 23 лістапада 2005 году расейцы абвясьцілі аб здачы ў палон Хізіра Хачукаева. Разам з тым Х. Хачукаеў заклікаў усіх ваяроў здацца й перастаць ваяваць з Расеяй.