Хэльсынская канвэнцыя

Хэльсынская канвэнцыя — канвэнцыя па ахове марскога асяродзьдзя раёну Балтыйскага мора. Упершыню Канвэнцыя была падпісана ў 1974 годзе сямю краінамі Балтыйскага рэгіёну (Данія, Фінляндыя, НДР, ФРН, Польшча, Швэцыя і СССР) і набыла моц з 3 траўня 1980 году.

Краіны-ўдзельніцы Хэльсынскай камісіі

Пасьля значных зьменаў на палітычнай мапе новы варыянт канвэнцыі быў падпісаны 9 красавіка 1992 году і набыў моц пасьля ратыфікацыі 17 студзеня 2000 году.

Краіны, якія падпісалі Хэльсынскую канвэнцыю: Данія, Латвія, Летува, Нарвэгія, Нямеччына, Польшча, Расея, Украіна, Фінляндыя, Чэхаславаччына, Швэцыя, Эстонія.

Таксама канвэнцыю падпісаў прадстаўнік Эўрапейскай эканамічнай супольнасьці.

Нарвэгія і Чэхаславаччына — краіны, якія так і не ратыфікавалі Хэльсынскую канвэнцыю.

Канвэнцыя складаецца з 32 артыкулаў, якія прысьвечаны ўсім відам сумеснай дзейнасьці дзяржаваў рэгіёну Балтыйскага мора па забесьпячэньні экалягічнай бясьпекі акваторыі мора, а таксама тэхнічным пытаньням арганізацыі супрацоўніцтва, парадку ратыфікацыі Канвэнцыі, выхаду зь яе, фінансаваму забесьпячэньню і адміністрацыйнай будове выканаўчага сакратарыяту Хэльсынскай камісіі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць