Хуан Суньіга
Хуан Камілё Суньіга Маскера (па-гішпанску: Juan Camilo Zúñiga Mosquera; нарадзіўся 14 сьнежня 1985 году, Чыгарода, Калюмбія) — калюмбійскі футбаліст, паўабаронца. У 2005—2015 гадах выступаў за нацыянальную зборную Калюмбіі.
Хуан Суньіга | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 14 сьнежня 1985 (37 гадоў) Чыгарода, Калюмбія | |
Рост | 172 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2008 2008—2009 2009—2018 2016 2016—2017 2018 |
Атлетыка Насьяналь Сіена Напалі → Балёньня (арэнда) → Ўотфард (арэнда) → Атлетыка Насьяналь (арэнда) |
123 (9) 28 (0) 125 (4) 9 (0) 21 (1) 4 (0) |
Зборныя | ||
2005—2015 | Калюмбія | 61 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ераРэдагаваць
КлюбнаяРэдагаваць
Выхаванец футбольнай школы клюбу «Атлетыка Насьяналь». Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2002 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу, у якім правёў шэсьць з паловай сэзонаў, прыняўшы ўдзел у 123 матчах чэмпіянату. Большасьць часу, праведзенага ў складзе «Атлетыка Насьяналь», быў асноўным гульцом каманды й дапамог клюбу за гэты час тройчы выйграць чэмпіянат Калюмбіі.
На працягу сэзону 2008—2009 гадоў абараняў колеры італьянскай «Сіены». Да табару клюбу «Напалі» далучыўся 26 чэрвеня 2009 году.
МіжнароднаяРэдагаваць
9 сакавіка 2005 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Калюмбіі ў таварыскай гульні супраць зборнай ЗША. Другі матч за зборную для Хуана, які адбыўся больш чым праз два гады, таксама быў супраць зборнай ЗША. Але на гэты раз паўднёваамэрыканцы мінімальна перамаглі.
ДасягненьніРэдагаваць
«Атлетыка Насьяналь»:
- Чэмпіён Калюмбіі: 2005 (А), 2007 (А), 2007 (Ф)
«Напалі»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2012
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Хуан Суньіга — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў