Хуан Рамон Хімэнэс

Хуан Рамон Хімэнэс (па-гішпанску: Juan Ramón Jiménez) (24 сьнежня 1891 — 29 мая 1958) — гішпанскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1956).

Хуан Рамон Хімэнэс
JRJimenez.JPG
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 23 сьнежня 1881(1881-12-23)[1][2][3][…]
Памёр 29 траўня 1958(1958-05-29)[4][5][6][…] (76 гадоў)
Сужэнец Zenobia Camprubí[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік
Жанр паэзія
Мова гішпанская мова[5]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
http://fundacion-jrj.es/

БіяграфіяРэдагаваць

Нарадзіўся ў гарадку Магер у андалюзійскай правінцыіі Гуэльва. Належаў да пісьменьнікаў «Пакаленьня 1898 года». Для зборнікаў «Журботныя арыі» і іншыя характэрны суб’ектывізм і меланхолія. У зборніках «Вясеньнія баляды» (1910) традыцыі андалюзкага фальклёру. У зборніках «Духоўныя санэты», «Дзёньнік паэта-маладажона» (абодва 1917), «Бясконцасьць» (1918) зварот да ўнутранага сьвету чалавека. Адыход ад клясыцыстычных формаў, імкненьне да непасрэднасьці адлюстраваньня ў вершах і лірычнай прозе (кнігі «Плятэра і я», 1914; «Зьвер з глыбіні душы», 1949) і крытычных эсэ («Гішпанцы трох сьветаў», 1942; «Бясконцы паток», апублікаваны 1961).

Беларускія перакладыРэдагаваць

На беларускую мову вершы перакладзеныя Рыгорам Барадуліным, Лявонам Баршчэўскім, Якубам Лапаткам (зб. "Выбраная лірыка", 2017).

ЛітаратураРэдагаваць

ЗноскіРэдагаваць