Хуан Мануэль Маркас

парагвайскі літаратар

Хуа́н Мануэ́ль Ма́ркас (па-гішпанску: Juan Manuel Marcos, нар. 1 чэрвеня 1950, Асунсьён) — парагвайскі пісьменьнік. Маральны ды інтэлектуальны арыентыр парагвайскага грамадзтва, Маркас, чые творы перакладзеныя больш чым на 40 моваў, на сёньняшні дзень зьяўляецца самым знаным у сьвеце пісьменьнікам з Парагваю. Празаік, публіцыст, літаратурны крытык ды аўтар песень на народную музыку, Маркас быў адным з самых зацятых супраціўнікаў дыктатарскага рэжыму Строснэра з асяродку культурнай інтэлігенцыі краіны.

Хуан Мануэль Маркас
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 чэрвеня 1950(1950-06-01) (74 гады) або 1950[1]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратурны крытык, пісьменьнік, паэт, філёзаф

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Бацька Маркаса эміграваў у Парагвай пасьля паразы Гішпанскай рэвалюцыі. У школе Хуан заснаваў асацыяцыю маладых паэтаў «Маладзёвы зьвяз» (па-гішпанску: Joven alianza), якая стала штуршком да ўзьнікненьня ў краіне масавага руху Nuevu Cancionero Popular Paraguayo, які ў мастацкім асяродку ставіў за мэту адраджэньне народнай музыкі і паэзіі праз арганізацыю масавых канцэртаў. Пад час мерапрыемстваў літаратары адкрыта асуджалі рэжым Строснэра, што не падабалася ўладам.

У 1977 годзе разам зь іншымі літаратарамі быў арыштаваны. Зазнаў турэмнае зьняволеньне ды катаваньні. Празь нейкі час пры непасрэдным удзеле амбасады Мэксыкі ў Парагваі выехаў у гэтую краіну, пакінуўшы дома жонку і дачку.

Атрымаў дзьве доктарскія ступені — па філязофіі ў Мадрыдзкім унівэрсытэце і па філялёгіі ў Пітсбургскім. Выкладаў у ВНУ Лос-Анджэлесу (штат Каліфорнія). Вярнуўшыся на радзіму ў 1989 годзе, у 1991 годзе заснаваў прыватны ўнівэрсытэт, які на дадзены момант карыстаецца найвялікшым прэстыжам у Парагваі, і надаў магутны штуршок разьвіцьцю новых ідэй у галінах філялёгіі, музыкі, мастацтва і пэдагогікі краіны.

Неаднаразова абіраўся дэпутатам і сэнатарам парагвайскага парлямэнту.

Творчасьць

рэдагаваць
  • 1983 — Роа Бастас — папярэднік пост-буму
  • 1987 — Зіма Гюнтэра

Пераклады на беларускую мову

рэдагаваць
  • Зіма Гюнтэра, пер. Васіль Песенка, 2017, Галіяфы, Менск
  • «Ад восені патрыярха» да «Зімы Гюнтэра», прадмова Міхаіла Лыціна да беларускага перакладу Зімы Гюнтэра