Ходнік
частка дарогі для пешаходаў
Ходнік (па-польску: chodnik), або тратуа́р (па-француску: trottoir), таксама кла́дкі[1], ці масткі́[1] — каменная, драўляная або асфальтавая пешаходная дарожка, якая месьціцца збоку або абапал вуліцы, узьнятая над праезжай часткай і апраўленая крайкаю для функцыянальнага аддзяленьня ад яе.
Ходнік прызначаны толькі для пешаходаў; рух транспартных сродкаў па ходніках забаронены, за выключэньнем працы машын дарожна-эксплюатацыйных і камунальных службаў, а таксама падвозу грузаў да гандлёвых і іншых прадпрыемстваў і аб’ектаў. Стаянка транспартных сродкаў на ходніку дазволена толькі ў месцах, азначаных адпаведнымі знакамі.