Крайка
разьдзяляльнік між праезнай часткай і тратуарам
Крайка — выраб, будоўны матар'ял, які ўжываецца як разьдзяляльнік паміж праезнай часткай і тратуарам, роварнай сьцежкай і гэтак далей.
Выкарыстоўваецца ў якасьці агароджвальнага элемэнта, які выконвае ролю абмежаваньня пешаходных дарожак і тратуараў ад газонаў, праезнай часткі, дэкараваньня паркавых ляндшафтаў і іншых тэрыторый. Таксама вырабы ўяўляюць сабой надзейную абарону ад размыцьця бакавіны дарогі, абсыпаньні грунта, спрыяюць трываласьці пліткавага пакрыцьця, бо яны не дэфармуюцца і ня трэскаюцца пад узьдзеяннем мэханічнага заладаваньня і прыродных праяў.