Хэб

(Перанакіравана з «Хеб»)

Хэб (па-чэску: Cheb [ˈxɛp]), был. Э́гер (па-нямецку: Eger) — горад у Чэхіі, на рацэ Огржэ. Знаходзіцца на заходняй мяжы Чэхіі зь Нямеччынай, колькасьць насельніцтва — 32 351 чалавек (2015). Адміністрацыйны цэнтар раёну Хэб.

Хэб
Cheb
Хэб
Герб Хэбу Сьцяг Хэбу
Дата заснаваньня: 1179
Краіна: Чэхія
Край: Карлаварскі
Кіраўнік: Jan Vrba[d][1]
Плошча: 96,37 км²
Вышыня: 459 м н. у. м.
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 32 351 чал.
шчыльнасьць: 335,7 чал./км²
Паштовы індэкс: 35002
Нумарны знак: K (старыя CH)
Геаграфічныя каардынаты: 50°4′47″ пн. ш. 12°22′24″ у. д. / 50.07972° пн. ш. 12.37333° у. д. / 50.07972; 12.37333Каардынаты: 50°4′47″ пн. ш. 12°22′24″ у. д. / 50.07972° пн. ш. 12.37333° у. д. / 50.07972; 12.37333
Хэб на мапе Чэхіі
Хэб
Хэб
Хэб
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.mestocheb.cz/

Гісторыя

рэдагаваць

Будаўніцтва першага каменнага граду на месцы славянскага паселішча зьвязана зь нямецкай калянізацыйнай палітыкай раньняга Сярэднявечча.

У XI стагодзьдзі былое славянскае гарадзішча стала часткай Сьвятой Рымскай імпэрыі ў складзе ўладаньняў Штаўфэнаў. Хэб меў статус імпэрскага гораду.

У 1157 годзе Хэб перайшоў па спадчыне да нямецкага імпэратара (кайзэра) Фрыдрыха Барбаросы, які перабудаваў стары град у імпэратарскі пфальц.

У часы кіраваньня караля Яна горад, як спадчынны заклад, быў канчаткова далучаны да земляў кароны чэскай, маючы статус самастойнай зямлі з уласным соймам. Паслугамі Хэбу ў сваіх палітычных мэтах карыстаўся і чэскі кароль Іржы з Падэбрадаў.

У XVI стагодзьдзі жыхары Хэбу пачынаюць прымаць пратэстанцтва. 25 лютага 1634 году ў будынку цяперашняга Хебскага музэю быў забіты генэралісімус імпэратарскіх войскаў Альбрэхт фон Валенштайн.

У другой палове XVII—XVIII ст. горад перабудоўваецца ў стылі барока. У перабудовах удзельнічалі архітэктары К. Дынцэнгофэр, А. Ляйтэр, П. Баер, Б. Аліпранды, А. Пфайфэр.

Пасьля заканчэньня Першай сусьветнай вайны горад і яго навакольлі адышлі да створанай на тэрыторыі былой імпэрыі Габсбургаў (Аўстра-Вугоршчына) Чэхаславаччыны. Гэта пацягнула за сабою пагаршэньне ўзаемаадносінаў паміж немцамі і іншымі жыхарамі. Ангельскі прэм’ер Лойд-Джордж празорліва паказваў на тое, што трапленьне значнай часткі нямецкага насельніцтва пад юрысдыкцыю зноў утвораных дзяржаваў непазьбежна прывядзе да новай сусьветнай вайны. Прадвесьнікам гэтага стаў Судэцкі крызіс, які прывёў да бяскроўнага ўводу нямецкіх войскаў у Чэхаславаччыну.

Культура

рэдагаваць

З 1970 году ў Хэбе кожныя 2 гады праходзіць традыцыйны моладзевы фэстываль духавых аркестраў FIJO. Хэб мае свой музэй, тэатар з пастаяннай сцэнай, Дзяржаўную галерэю выяўленчага мастацтва, шэраг прыватных галерэяў і абласную бібліятэку.

Славутасьці

рэдагаваць
  • Арэал імпэратарскай фартэцыі з гарадзкімі ўмацаваньнямі (11 ст. на месцы былога славянскага гарадзішча 9-10 ст.), бэргфрыд (Чорная вежа)
  • капэла Сьв. Эргарта й Урсулы
  • руіны пфальца (палаца) Фрыдрыха Барбаросы
  • пляц караля Іржы з Падэбрадаў
  • храм Сьв. Мікулаша і Сьв. Альжбэты
  • Шпалічак, комплекс кіпецкіх дамоў,
  • няскончаная ратуша па праекце Аліпранды (1723-28)
  • былы касьцёл Сьв. Кляры (1708-12), архітэктар К. Дыецэнгофэр (меркавана).
  • касьцёл Сьв. Вацлава (XVII ст.)
  • Францішканскі касьцёл пры мінарыцкім кляштары (сяр. XII ст.)
  • гарадзкі музэй (з 1873 г.), у доме Пахэлбэла, у будынку якога забілі Альбрэхта фон Валенштайна.
  • касьцёл Сьв. Барталямэя
  • дом Габлера

Гарады-сябры

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Хэбсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Deník (чэс.)Vltava Labe Media, 2022.