Хатнія справы
Каардынаты: 53°53′14″ пн. ш. 27°35′52″ у. д. / 53.88722° пн. ш. 27.59778° у. д.
«Ха́тнія спра́вы» — штомесячная газэта на беларускай мове, заснаваная ў студзені 2019 году.
«Хатнія справы» | |
Тып | штомесячнік |
---|---|
Заснавальнік | ТАА «Магазін красвордаў» |
Краіна | Беларусь |
Галоўны рэдактар | Аляксандар Ваюшын[1] |
Заснаваная | Студзень 2019 году |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Менск, Ленінскі раён, вул. Нахімава, д. 20 |
Аб’ём | 4 старонкі |
Пэрыядычнасьць | штомесяц |
Наклад | 3720 (І.2021) |
Цана | 24 капейкі (2021 год) |
ISSN | 2617-7617 |
Афіцыйны сайт | gl.by/?p=1109 |
24 жніўня 2018 году Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь улучыла газэту ў Дзяржаўны рэестар СМІ за № 1927[2]. На 2020 год прадавалася па падпісцы ў аддзяленьнях «Белпошты». Падпісны індэкс 63341. Для 1-га паўгодзьдзя 2021 году цана падпіскі на месяц з дастаўкай на адрас у паштовую скрыню складала 24 капейкі, а з атрыманьнем у паштовым аддзяленьні да запатрабаваньня — 15 капеек. Адпаведна падпіска на паўгады каштавала 1,56 рублі (0,63 $) з дастаўкай да паштовай скрыні і 90 капеек з атрыманьнем на пошце[3]. На 2021 год газэту друкавалі ў «Віцебскай абласной друкарні»[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ ТАА «Рэдакцыя газэты «Магазін красвордаў» (рас.) // Саюз выдаўцоў і распаўсюднікаў друку, 2020 г. Праверана 22 сьнежня 2020 г.
- ^ а б Кацярына Вайцяшонак, Фёдар Балабановіч. Штомесячная газэта для ўсёй сям’і / гал.рэд. Аляксандар Ваюшын // Хатнія справы : газэта. — Менск: Рэдакцыя газэты «Магазін красвордаў», студзень 2021. — № 1 (25). — С. 4. — ISSN 2617-7617.
- ^ «Хатнія справы» (інтэрнэт-падпіска) // УП «Белпошта», 2020 г. Праверана 22 сьнежня 2020 г.
Гэта — накід артыкула пра пэрыядычныя выданьні. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |