Харку (возера)
Возера Харку (па-эстонску: Harku järv) — возера, якое знаходзіцца на захадзе Таліна, у раёне Хааберсьці, за 3 км ад мора. Плошча возера — 1,638 км², глыбіня да 2,5 мэтраў.
Возера
Харку
Harku järv
Харку | |||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Да нашай эры на месцы возера Харку было Балтыйскае мора, але ў сувязі з пад’ёмам зямной паверхні мора адступіла і ўтварылася возера. Вада ў возеры багатая кіслародам, на дне возера двух-трохмэтровы слой глею. Возера Харку прыцягвае рыбакоў, бо ў возеры водзяцца лешч, плотка, акунь, шчупак, лінь і іншыя віды рыб. Возера таксама прыцягвае аматараў купаньня і заняцьця водным спортам. Калі возера пакрытае тоўстым слоем лёду, людзі прыходзяць сюды катацца на каньках ці лавіць рыбу.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Апісаньне возера Харку
- Пляж возера Харку кішыць зьмеямі
- На пляжы возера Харку берагавая ахова адлавіла 15 зьмей
Гэта — накід артыкула па геаграфіі Эстоніі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |