Харальная сынагога (Слуцак)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Харальная сынагога
| |
Харальная сынагога. М. Філіповіч, 1925 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Слуцак |
Каардынаты | 53°01′48″ пн. ш. 27°32′46″ у. д. / 53.03° пн. ш. 27.54611° у. д.Каардынаты: 53°01′48″ пн. ш. 27°32′46″ у. д. / 53.03° пн. ш. 27.54611° у. д. |
Дата заснаваньня | 1880 |
Дата скасаваньня | 1944 |
Харальная сынагога | |
Харальная сынагога на Вікісховішчы |
Харальная сынагога[a] — помнік архітэктуры другой паловы XIX стагодзьдзя ў Слуцку. Знаходзілася ў цэнтры места, на рагу вуліцаў Віленскай і Садовай. Твор архітэктуры эклектыкі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную Харальную сынагогу ў Слуцку збудавалі ў другой палове XIX ст.
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі сынагогу і перарабілі яе будынак пад кінатэатар «Радзіма». За часамі Другой сусьветнай вайны ў 1944 годзе будынак зруйнавалі.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры эклектыкі. Гэта быў прастакутны ў пляне аб’ём, накрыты 2-схільным дахам з прычолкам. Сьцены праразаліся выцягнутымі ўгору аркавымі аконнымі праёмамі. Вонкавым элемэнтам дэкору быў выразны малюнкам карнізны пас, у ламаную лінію якога ўлучаліся надваконныя сандрыкі. Уваход быў з боку Садовай вуліцы.
Унутраная прастора падзялялася на асноўную частку, вэстыбюль і разьмешчаныя сымэтрычна зь яго бакоў два дадатковыя памяшканьні[1].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ таксама Галоўная сынагога
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ціткоўскі І. Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры. — Менск, 2015.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка: у 2-х кн. Кн. 1-я / уклад. В. С. Відлога; рэдкал.: Г. Кісялёў (гал. рэд.) і інш.; маст. Э. Жакевіч. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 462 с.: іл. ISBN 985-6302-27-7.
- Ціткоўскі І. Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры. — Менск: Смэлтак, 2015. — 318 с. — ISBN 978-985-6998-71-6.