Хане-Хурсы
Хане-Хурсы (па-польску: Chanie-Chursy, па-падляску: Chanie, Chursy[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.
Хане-Хурсы | |
польск. Chanie-Chursy | |
Мясцовая назва: | Chanie, Chursy |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямяціцкі |
Гміна: | Нурэц-Станцыя |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-330 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°31′0″ пн. ш. 23°9′0″ у. д. / 52.51667° пн. ш. 23.15° у. д.Каардынаты: 52°31′0″ пн. ш. 23°9′0″ у. д. / 52.51667° пн. ш. 23.15° у. д. |
Хане-Хурсы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход сьв. Барбары ў Мілейчыцах). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Маткі Боскай Чанстахоўскай у Нурцы-Станцыі[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьВёска складаецца зь дзьвюх часткаў: вёскі Хане ды былога млынскага прысёлка Хурсы. У міжваенны пэрыяд Хане ды Хурсы прыналежалі да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 81 жыхароў (72 праваслаўных, 7 габрэяў і 2 каталікоў; беларусамі было запісаных 77 жыхароў, палякамі 4)[4].
Зноскі
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013810072-0037718?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 38
- ^ NURZEC STACJA – Parafia Matki Bożej Częstochowskiej (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 28 чэрвеня 2016 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 23 (пол.) Праверана 28 чэрвеня 2016 г.