Берасьце (хакейны клюб)

беларускі хакейны клюб
(Перанакіравана з «ХК Берасьце»)

«Берасьце» — беларускі хакейны клюб з аднайменнага гораду, які выступае ў беларускай Экстралізе.

Берасьце
Заснаваны 2001
Адкуль Берасьце, Беларусь
Пляцоўка Берасьцейскі лядовы палац спорту
Зьмяшчальнасьць: 2000
Фарм-клюб Цытадэль
Дырэктар Аляксей Ласко
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстраліга
brest-hockey.by

Гісторыя

рэдагаваць

Хакейны клюб паўстаў у 2000 годзе, калі быў пабудаваны Берасьцейскі лядовы палац спорту. Першы склад каманды быў сфармаваны пераважна маладымі беларускімі хакеістамі, а таксама шэрагам гульцоў з Расеі і Ўкраіны. У першым сэзоне 2001—2002 гадоў дружына заняла 7-е месца з васьмі ўдзельнікаў. Тым ня менш, пасьля другога этапу «Берасьце» захавала сваё месца і прабілася ў плэй-оф, дзе саступіла менскаму «Кераміну». Не зважаючы на тое, што ў наступным сэзоне клюб фінішаваў на 5 радку рэгулярнага сэзону, у плэй-оф каманда ня трапіла. Далейшы час «Берасьце» лічылася аўтсайдэрам чэмпіянату, фінішуючы па-за межамі месцаў з прасоўваньнем у плэй-оф. З 2007 году каманда тройчы запар замыкала турнірную табліцу паводле вынікаў сэзону.

У 2011 годзе каманда нарэшце прасунулася ў плэй-оф, але кіраўніцтва клюбу патрапіла ў скандал. У лютым хакеісты клюбу даслалі ліст кіраўніку Берасьцейскае вобласьці ў сувязі з гаротным станам гаспадаркі клюбу[2]. Дырэктар клюбу Вадзім Драчоў спачатку адмаўляў наяўнасьць ліста, а потым пагражаў сям’і аднаго з гульцоў каманды[3]. У дадатак была мажлівасьць пераносу матчаў вырашальнага раўнду ў Кобрынь праз дрэнны стан лёду на берасьцейскай пляцоўцы, але да пачатку матчаў зь «Юнацтвам» гэтую праблему разьвязалі[4]. Не зважаючы на розныя цяжкасьці, «Берасьце» належна змагалася з больш дасьведчаным «Юнацтвам». Першыя два матчы скончылі ў авэртайме зь перамогамі спачатку менчукоў, а потым і берасьцейцаў. Аднак майстэрства «Юнацтва» было вырашальным, і паводле вынікаў наступных двух матчаў менчукі рушылі далей па сетцы турніру. Пасьля сэзону разбіральніцтва ў клюбе працягнулася, і праз канфлікт з дырэктарам зь «Берасьця» сышла вялікая колькасьць гульцоў, у тым ліку найлепшы бамбардзір каманды Віктар Туркін[5] і дасьведчаны расеец Максім Балмачных[6]. Вынікі клюбу пагоршыліся, а фінансавы стан ня выправіўся.

Увесну 2012 году хакеісты каманда зьвярнуліся ў суд на кіраўніцтва клюбу[7], а дырэктар «Берасьця» скардзіўся на вялікія запазычанасьці клюбу[8]. У сэзоне 2013—2014 гадоў «Берасьце» прасунулася ў плэй-оф, але адразу ў чвэрцьфінале саступіла гарадзенскаму «Нёману». У міжсэзоньне каманду пакінуў найлепшы гулец сэзону брамнік Максім Гарадзецкі[9]. Таксама сышлі з клюбу два чэскія легіянэры Марцін Кадлэц і Якуб Мужык[10]. У лістападзе 2014 году з пасады галоўнага трэнэра быў звольнены Аляксандар Гаўрылёнак[11]. Крыху менш чым праз год з сваёй пасады дырэктара сышоў Драчоў, а ягонае месца заняў палкоўнік Сяргей Брытаў[12], які празь сямейныя абставіны звольніўся ў красавіку 2017 году[13]. Хакейны клюб, між тым, кожным разам фінішаваў па-за межамі плэй-оф. У 2018 годзе па рэформе Экстралігі «Берасьце» было далучанае да Экстралігі Б. У другой лізе берасьцейцы сталі сераднякамі турніру, а ў 2021 годзе зноўку прабіліся ў плэй-оф.

Пасьля чарговых зьменаў Экстралігі «Берасьце» вярнулася да наймацнейшых клюбаў. У кіраўніцтве зьмяніўся дырэктар: Сяргей Сушко перайшоў на працу ў менскае «Дынама», а ягоную пасаду заняў Аляксей Ласко[14][15]. «Берасьце» ня толькі захаваў лідэраў, але і ўмацаваўся. Да шыхтоў клюбу далучыліся брамнік Іван Палякоў[16], абаронцы Даніл Шчогалеў[17], Сяргей Шэлег[18] і Віталь Марчанка[19], а таксама нападнікі Рэнат Сафін[20], Уладзімер Міхайлаў[21] і Аляксандар Пухлоўскі[22]. Каманда скончыла сэзон 2021—2022 гадоў на 10-м месцы і прагуляла «Дынама-Маладэчна» ў матчах плэй-іну. У траўні 2022 году да складу «зуброў» далучыліся браты Маляўкі[23]. Клюб быў больш пасьпяховы ў рэгулярным сэзоне, скончыўшы яго на 8-м месцы. Аднак «Берасьце» зноў ня здолела перакрочыць плэй-ін, саступіўшы наваполацкаму «Хіміку». У траўні 2023 году «зубры» ўмацаваліся Ўсеваладам Кашкарам[24] і Паўлам Развадоўскім[25].

Паводле стану на 14 верасьня 2024 году

Брамнікі
31   Максім Яўтуховіч 12.09.2003 69   Сяргей Броньнікаў 11.03.1996
  Максім Гарадзецкі 08.06.1995
Абаронцы
2   Сяргей Шэлег 24.05.1990 8   Уладзіслаў Мартынюк 28.08.1998
10   Раман Пятручык 24.08.1999 14   Канстанцін Татарэнка 14.12.2001
44   Мікалай Філановіч 02.03.2003 55   Ільля Сушко 28.12.1997
73   Ян Дудко 27.11.2004 97   Антон Грышанаў 19.11.1997
  Сяргей Рамановіч 18.03.1997
Нападнікі
12   Станіслаў Герасімаў 23.05.2002 13   Аляксей Селівонік 04.06.2001
18   Ігар Карабанаў 05.05.1992 19   Павал Баярчук 07.11.1990
22   Віктар Боўбель 02.06.1998 25   Магамэд Гімбатаў 11.11.1990
26   Юры Верамеенка 05.09.2002 38   Сяргей Маляўка 28.09.1990
57   Ахмэд Гімбатаў 14.03.1994 70   Яраслаў Косаў 05.07.1993
81   Сяргей Ханас 23.01.2005 83   Аляксандар Маляўка 28.09.1990
90   Фёдар Качан 15.11.1993   Арцём Серада 17.03.2004
  Дзяніс Цыганоў 28.10.1993   Павал Варфаламееў 15.04.1995
  Валеры Жыгалаў 12.04.2002
  1. ^ Владимир Свито стал главным тренером «Бреста»
  2. ^ Хоккеисты «Бреста» написали письмо губернатору области. Беларускі хакей.
  3. ^ Клименкова: Директор ХК «Бреста» угрожал моей семье. Беларускі хакей.
  4. ^ Гавриленок: Все замечания по состоянию площадки мы устранили. Беларускі хакей.
  5. ^ Лучший бомбардир «Бреста» перешел в «Металлург» из Жлобина. Беларускі хакей.
  6. ^ Александр Гавриленок: Жаль, что ХК «Брест» покинул Балмочных. Беларускі хакей.
  7. ^ Директор ХК «Брест»: Хоккеисты подали в суд по поводу задержек по выплате заработной платы. Беларускі хакей.
  8. ^ Вадим Драчев: С прошлых лет на «Бресте» висит миллиардный кредит перед банком. Беларускі хакей.
  9. ^ ЧБ: Голкипер «Бреста» перешел в «Неман». Беларускі хакей.
  10. ^ ВХЛ: Два лидера «Бреста» продолжат карьеру в «Рязани». Беларускі хакей.
  11. ^ ЧБ: Наставник «Бреста» отстранен от занимаемой должности. Беларускі хакей.
  12. ^ ЧБ: Новым директором «Бреста» стал полковник. Беларускі хакей.
  13. ^ ЧБ: Стала известна причина ухода директора «Бреста». Беларускі хакей.
  14. ^ Сергей Сушко покинул пост директора ХК «Брест». Беларускі хакей.
  15. ^ Сергей Сушко прокомментировал назначение Алексея Лоско и.о. директора «Бреста». Беларускі хакей.
  16. ^ Один из надежнейших голкиперов Экстралиги прошлого сезона переходит в «Брест». Беларускі хакеіст.
  17. ^ Самый полезный игрок экстралиги «Б» сменил «Химик» на «Брест». Беларускі хакей.
  18. ^ «Брест» достиг соглашения о подписании контракта с трёхкратным чемпионом Беларуси. Беларускі хакей.
  19. ^ Трехкратный чемпион Беларуси перешёл в «Брест». Беларускі хакей.
  20. ^ Один из лучших бомбардиров Экстралиги «Б» подписал соглашение с «Брестом». Беларускі хакей.
  21. ^ Обладатель Континентального кубка перешёл в «Брест». Беларускі хакей.
  22. ^ Александр Пухловский: После объединения лиг понял, что хочу играть в родном клубе. Беларускі хакей.
  23. ^ Братья Малявко перешли в «Брест». Беларускі хакей.
  24. ^ «ХВ». Старожил минской «Юности» перейдет в другой клуб Betera-Экстралиги. Беларускі хакей.
  25. ^ Павел Развадовский стал новичком «Бреста». Беларускі хакей.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць