Фінал Кубка Лібэртадорэс 2020 году
Фінальны матч Кубка Лібэртадорэс 2020 году праходзіў у Рыю-дэ-Жанэйру на стадыёне «Маракана», дзе сустракаліся паміж сабой бразыльскія клюбы «Палмэйрас» і «Сантус». Гэта быў 61-ы фінал у гісторыі Кубка Лібэртадорэс. Футбольны матч быў праведзены 30 студзеня 2021 году, зважаючы на тое, што першапачаткова плянаваўся на 21 лістапада 2020 году. Затрымка была выкліканая эпідэміяй каранавірусу, празь якую КОНМЭБОЛ быў вымушаны перарабіць каляндар турніру. Праз пошасьць таксама была абмежаваная колькасьць гледачоў да 5 тысячаў чалавек.
Матч
рэдагавацьСамым запамінальным момантам гульні сталіся апошнія 8 хвілін дадатковага часу другога тайму. Галоўны трэнэр «Сантуса», Кука, быў выдалены з гульні на 96-й хвіліне матчу за тое, што замінаў укідваньню мячу з аўту футбалістамі «Палмэйраса». Адзіны гол быў забіты на 9-й дадатковай хвіліне Брэну Энрыке, які выйшаў на замену за некалькі хвілінаў да таго, трапным закручаным стрэлам галавой у правы верхні вугал пасьля падачы мячу з флянгу[1][2].
30 студзеня 2021 17:00 (UTC-3) |
Палмэйрас | 1:0 | Сантус | Маракана, Рыю-дэ-Жанэйру Гледачоў: 5 000 Судзьдзя: Патрысьё Люстаў (Аргентына) |
---|---|---|---|---|
Брэну Энрыке 90+9' | Справаздача | |||
|
|
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Кубак Лібэртадорэс 2020 году. КОНМЭБОЛ.