Фёдар I Іванавіч

расейскі цар

Фёдар I Іва́навіч (1557—1598) — цар усяе Русі і вялікі князь маскоўскі з 18 сакавіка 1584, трэці сын Івана IV Жахлівага і царыцы Настасьсі Раманаўны.

Фёдар I Іванавіч
цар усяе Русі[d]
 
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 31 траўня 1557[1],
Памёр 7 (17) студзеня 1598[2][1] (40 гадоў),
Пахаваны
Нашчадкі Феадосія Фёдараўна[d]
Дынастыя Рурыкавічы[d]
Сужэнец Ірына Гадунова[d]
Бацька Іван Жахлівы
Маці Настасься Раманаўна[d]
Фёдар I Іванавіч, парсуна

Слабы здароўем і розумам, цар не прымаў удзелу ў кіраваньні дзяржавай, знаходзячыся пад апекай галоўным чынам рады вяльможаў, затым свайго шурына Барыса Гадунова, які з 1587 году быў фактычна аднаасобным кіраўніком дзяржавы, а пасьля сьмерці Фёдара стаў яго пераемнікам.

У 1584 годзе данскія казакі давалі прысягу вернасьці цару Фёдару Іванавічу. У 1589 было ўсталяванае патрыярства ў Расеі. У 1590—1593 адбылася расейска-швэдзкая вайна, Расеі былі вернутыя Ям, Івангорад, Капор’е, Карэла.

Ад шлюбу з Ірынай Гадуновай меў адну дачку, Феадосію, якая памерла ў гадавалым веку ў 1594. На ім спынілася маскоўская лінія дынастыі Рурыкавічаў (нашчадкі Івана I Каліты). Заснавальнік дынастыі Раманавых, Міхаіл Фёдаравіч, прыходзіўся стрыечным пляменьнікам Фёдару I (бо маці Фёдара, Настасься Раманаўна, была роднай сястрой дзеда Міхаіла, Мікіты Раманавіча Захар’іна); на гэтым сваяцтве засноўваліся правы Раманавых на сталец.

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Зимин А. А. В канун грозных потрясений. — М.: 1986.
  • Павлов А. П. Государев двор и политическая борьба при Борисе Годунове (1584—1605). — СПб.: 1992.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Фёдар I Іванавічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў