Фёдар Мірачыцкі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мірачыцкі.
Фё́дар Мірачы́цкі (6 верасьня 1936, в. Баяры Карэліцкі раён — 5 сакавіка 2020) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністар сельскай гаспадаркі, сябар-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992), заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі (1983).
Фёдар Мірачыцкі | ||||
Міністар сельскай гаспарадкі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь | ||||
---|---|---|---|---|
21 лютага 1991 — 28 кастрычніка 1994 | ||||
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | |||
Прэм’ер-міністар: |
Вячаслаў Кебіч Міхаіл Чыгір | |||
Папярэднік: | пасада заснаваная | |||
Наступнік: | Васіль Лявонаў | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
6 верасьня 1936 вёска Баяры Карэліцкі раён | |||
Памёр: | 5 сакавіка 2020 | |||
Партыя: | КПСС | |||
Адукацыя: | ||||
Узнагароды: |
|
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПрацаваў галоўным заатэхнікам саўгасу, з 1964 году — дырэктар саўгаса «Слонімскі» Слонімскага раёну.
З 1969 году — намесьнік міністра сельскай гаспадаркі БССР, першы намесьнік міністра, пасьля працаваў намесьнікам Старшыні Дзяржпляну, першым намесьнікам Старшыні Дзяржаграпраму[1].
21 лютага 1991 прызначаны на пасаду Міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларускай ССР[2].
28 кастрычніка 1994 вызвалены ад пасады Міністра ў сувязі з выхадам у адстаўку[3].
У 1991 годзе быў абраны першым Старшынём рады ўтворанага АКБ «Белаграпрамбанк», пасьля адстаўкі працаваў там на пасадзе намесьніка старшыні праўленьня.
Навуковая дзейнасьць
рэдагавацьАўтар 30 навуковых і навукова-папулярных прац.
Узнагароды
рэдагаваць- Ордэн Леніна (1966).
- Два ордэны Працоўнага Чырвонага Сьцяга.
- Прэмія Савету Міністраў СССР (1976).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ведамства БССР, якое на працягу 1986—1991 гадоў выконвала функцыі Міністэрства сельскай гаспадаркі
- ^ Пастанова Вярхоунага Савета БССР ад 21 лютага 1991 г. № 625-XII «Аб прызначэнні Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання БССР» (рас.)
- ^ Пастанова Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 1994 №146 «Аб вызваленні Ф. У. Мірачыцкага ад пасады Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь» (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- http://vesti.belal.by/vesti/pdf/19960323.pdf
- http://tv.sb.by/zemlya-i-lyudi/article/ne-khochesh-ne-znaesh-ne-mozhesh-ne-beris.html(недаступная спасылка)
- http://www.nbrb.by/bv/cont.asp?id=9801(недаступная спасылка)