Фэрнандэль
Фэрнандэ́ль (па-француску: Fernandel, сапраўднае імя Фэрнан Жазэф Дэзырэ Кантандэн, па-француску: Fernand Joseph Désiré Contandin); 8 траўня 1903, Марсэль, Францыя — 2 лютага 1971, Парыж, Францыя) — францускі актор, адзін з найвялікшых комікаў тэатру й кіно Францыі й Італіі.
Фэрнандэль | |
Дата нараджэньня | 8 траўня 1903[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 26 лютага 1971[5][1][2][…] (67 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак лёгкіх |
Месца пахаваньня | |
Занятак | комік, сьпявак, тэатральны актор, кінаактор, рэжысэр, кінарэжысэр, тэлеактор, актор |
Месца працы | |
Псэўданімы | Fernandel |
Сябра ў | 93e régiment d'artillerie de montagne[d][8] |
Дзеці | Франк Фэрнандэль[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0272794 |
Сайт | fernandel.online.fr (фр.) |
Біяграфія
рэдагавацьФэрнандэль нарадзіўся 8 траўня 1903 году ў Марсэлі ў доме №73 на бульвары Шау, у доме аптэкара, і пражыў усё сваё жыцьцё ў Правансе. Паводле каталіцкага календару 8 траўня — дзень сьвятога Дэзырэ, у гонар якога Фэрнандэль атрымаў сваё трэцяе імя.
Кар’ера ў кіно
рэдагавацьУ кіно Фэрнандэль першы раз зьняўся ў 1930 годзе ў кароткамэтражным фільме «Найлепшая нянюшка» (франц. «La Meilleure bobonne»). У 1931 годзе Марк Алегрэ прапанаваў яму ролю «неспрактыкаванага налётчыка» у экранізацыі п’есы Сашы Гітры «Белае й чорнае» (франц. «Le Blanc et le noir»). Фэрнандэль згуляў у больш чым у 150 фільмах. Прычым фільм «Бальная запісная кніжка» (рэжысэра Жульен Дзювівіе) на Вэнэцыянскім фэстывалі ў 1937 годзе атрымаў прыз «найлепшы замежны фільм».
У 1942 годзе Фэрнандэль выступіў у ролі рэжысэра. Фэрнандэль зьняў тры фільмы:
- «Адэмар і цацка лёсу» (франц. «Adhemar ou le jouet de la fatalite») (1951)
- «Адрыян» (франц. «Adrien») (1943)
- «Прасьцяк» (франц. «Simplet») (1942)
У 1951 годзе Фэрнандэль зьняўся ў фільме рэжысэра Жульена Дзювівіе «Маленькі сьвет дона Камільлё», які паклаў пачатак сэрыі з шасьці фільмаў пра сельскага сьвятара дона Камільлё, якая доўжылася на працягу дзевятнаццаці гадоў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Fernandel // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Fernandel // filmportal.de — 2005.
- ^ Fernandel // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б https://www.marseille.fr/culture/actualites/adessias-fernandel
- ^ Фернандель // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ база зьвестак Léonore (фр.) — ministère de la Culture. — P. 3.
- ^ Fernand Contandin // пасведчанне аб смерці — вып. 340. — С. 14.
- ^ база зьвестак Léonore (фр.) — ministère de la Culture. — P. 9.
Гэта — накід артыкула пра актора альбо акторку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |