Фэдэральная рада беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі

Фэдэральная рада беларускіх арганізацыяў Аўстраліі (ФРБАА) — агульнааўстралійскі беларускі прадстаўнічы орган.

Гісторыя

рэдагаваць

ФРБАА створана ў 31 сьнежня 1976 — 3 студзеня 1977 гг. на 1-й сустрэчы беларусаў Аўстраліі ў Мэльбурне з мэтай каардынацыі дзеяньняў беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі і рэпрэзэнтацыі беларусаў у аўстралійскім грамадзтве і для беларускіх арганізацыяў у іншых краінах. Рабочы орган — Выканаўчы камітэт.

На 2-й сустрэчы 29 сьнежня 1977 — 2 студзеня 1978 гг. у Сыднэі Выканаўчы камітэт пераабраны ў складзе: старшыня Міхась Зуй, намесьнік старшыні і скарбнік Уладзімер Сідлярэвіч, сакратар Міхась Лужынскі. У склад Рады ўвайшлі 11 арганізацыяў:

На 3-й сустрэчы 5 — 9 студзеня 1979 годзе ў Адэляйдзе з Рады выйшлі Беларускае аб’яднаньне ў Аўстраліі (яго кіраўнік Міхась Зуй сышоў з пасады старшыні Выканаўчага камітэта), Беларуска-аўстралійскае незалежнае аб’яднаньне ў Новым Паўднёвым Ўэльсе, Беларускі вызваленчы фронт і Беларускі жаночы камітэт у Вікторыі.

Фэдэральная рада аб’яднала беларускія згуртаваньні ў Новым Паўднёвым Ўэльсе, Вікторыі, Паўднёвай і Заходняй Аўстраліі. Дзейнічае паводле статуту. Выканаўчы камітэт ФРБАА ажыцьцяўляе агульнае кіраўніцтва, каардынацыю супрацоўніцтва паміж арганізацыямі ў правядзеньні нацыянальных сьвяткаваньняў, культурных мерапрыемстваў, выконвае прадстаўнічую ролю ў міжнародных арганізацыях. Пры ФРБАА створаны Фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля. У 2002 рада аб’ядноўвала ў якасьці калектыўных членаў 8 беларускіх арганізацыяў,[1] у тым ліку Беларускае аб'яднаньне ў Заходняй Аўстраліі, Беларускі цэнтральны камітэт у Вікторыі, Беларускае аб'яднаньне ў Паўднёвай Аўстраліі, Беларускі культурна-грамадзкі клюб у Фээрфілдзе і інш.

Старшыні Выканаўчага камітэту[2]

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ А. Ляднёва (2003)
  2. ^ Н. Гардзінка (2004)
  3. ^ Памёр беларускі дзеяч у Аўстраліі Аўген Груша

Літаратура

рэдагаваць
  • Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І. Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с, [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3).