Беларускае аб’яднаньне ў Новым Паўднёвым Ўэйлзе (прыхільнікі Рады БНР)

Беларускае аб’яднаньне ў Новым Паўднёвым Ўэльсе (прыхільнікі Рады БНР). Створана ў сакавіку 1951 г. у горадзе Сыднэй прыхільнікамі Рады БНР, што выйшлі са складу Беларускага аб'яднаньня ў Аўстраліі. Управа рэгулярна пераабіралася.

Арганізацыя наладжвала грамадзка-культурную дзейнасьць беларусаў у Сыднэі, а таксама рэпрэзэнтавала суайчыньнікаў. У 1951 — 1954 гг. выдавала сваю вэрсію інфармацыйнага бюлетэня «Новае Жыцьцё», рэдактарамі якога былі Аляксандр Смаль і пазьней Міхась Лужынскі. У 1976 г. Аб’яднаньне ініцыявала стварэньне ў Сыднэі беларускага радыё.

Арганізацыя была ўдзельнікам Фэдэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі, і ў 1980 г. яе дэлегат падпісаў Статут гэтай арганізацыі.

Аб’яднаньне спыніла дзейнасьць пасьля 1980 г. ў сувязі з тым, што большасьць удзельнікаў далучыліся да Беларускага культурна-грамадзкага клюбу яшчэ ў 1973 г. і патрэбы ў захаваньні асобнай арганізацыі паступова зьнікла.

СтаршыніРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  • Антух, М. Я ўмею за сябе пастаяць / Мікола Антух // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец. — Мн.: Медисонт, 2007. — 704 с., [28] с. іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: Кніга 11). — С. 17 — 25.
  • Калодка, А. Беларусы ў Аўстраліі / Аляксандар Калодка // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі / Укл. Л.Юрэвіч. — Нью-Ёрк: БІНІМ, 1999. — 361 с. — С. 328 — 339.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І.Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3). — С. 444 — 445.