Міхась Лужынскі
Міхась Лужынскі (1926 в. Кабылкі, цяпер Маладэчанскі раён — 29 ліпеня 2011, Санкт-Пецярбург) — дзеяч беларускай дыяспары ў Аўстраліі.
Міхась Лужынскі | |
Дата нараджэньня | 1926 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 29 ліпеня 2011 |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Сябра ў | Саюз беларускай моладзі, Беларускае аб’яднаньне ў Аўстраліі, Беларускае аб’яднаньне ў Новым Паўднёвым Ўэйлзе і Беларускі культурна-грамадзкі клюб |
Бацька працаваў сакратаром воласьці. У 1935 годзе сям’я пераехала ў Гарадок, потым ў 1939 годзе ў Палачаны. У 1941 годзе скончыў сямігодку ў Хажове. А ў 1942 годзе пайшоў у гандлёвую школу ў Маладэчна, дырэктарам якой быў Барыс Кіт. Правучыўся там два гады. Быў сябрам СБМ.
Пасьля закрыцьця гандлёвай школы запісаўся добраахвотнікам у школу Люфтвафэ і разам зь іншымі 46 хлопцамі быў вывезены ў Польшчу, а потым — у Нямеччыну. У 1945 годзе апынуўся ў беларускім лягеры Ватэнштат (Нямеччына), дзе ў 1946-м пазнаёміўся з будучай жонкай Надзеяй. Ажаніўся ў канцы 1948-га, а ў канцы 1949-га выехаў з жонкай у Аўстралію.
Сям’я пасялілася ў Сыднэі. Спачатку працаваў электраманцёрам. Потым, скончыўшы інжынэрныя курсы, пайшоў па службовай лесьвіцы ўгору, быў інспэктарам пры пабудове электрычных лініяў. У 1979-м пачаў невялікі бізнэс — займаўся пакупкай і продажам драўніны.
Ад самага пачатку актыўна ўдзельнічаў у беларускім грамадзкім жыцьці Аўстраліі, быў сябрам Беларускага Аб’яднання ў Аўстраліі, узначальваў Беларускае Аб’еднаньне ў Новай Паўднёвай Валіі (1951—1953 гг.), рэдагаваў часопіс «Новае жыцьцё», быў старшынём Беларускага грамадзка-культурнага клюбу.
На працягу 17 гадоў яго голас гучаў на аўстралійскіх радыёхвалях, з 1976 да 1993 году (ад 1983 году рабіў перадачы аднаасобна).
У ліпені 2011 яму стала кепска падчас турыстычнай паездкі ў Санкт-Пецярбург. Памёр у шпіталі Санкт-Пецярбургу. Верагодна, зьбіраўся наведаць Беларусь[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Калодка, А. Беларусы ў Аўстраліі / Аляксандар Калодка // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі / Укл. Л.Юрэвіч. — Нью-Ёрк: БІНІМ, 1999. — 361 с. — С. 328 — 339.