Фундамэнталізм — агульнае найменьне крайне кансэрватыўных філязофскіх, маральных і сацыяльных плыняў. Фундамэнталізм часта зьяўляецца рэакцыяй на працэсы глябалізацыі і сэкулярызацыі, якія працякаюць у сучасным грамадзтве. Адным з варыянтаў дадзенай плыні зьяўляецца фундамэнталізм рэлігійны, менавіта фундамэнталізм і мае звычайна рэлігійнае адценьне, што паказвае на непахісную прыхільнасьць да вераваньняў[1]. Тым ня менш, на сёньняшні час тэрмін фундамэнталізм прымяняцца да пэўных групаў, але ня толькі рэлігійных, якія характарызуюцца прыкметна строгай літаральнасьцю да некаторых канкрэтных пісаньняў, догмам або ідэалёгіі, і моцнаму пачуцьцю важнасьці падтрыманьня існаваньня адрозьненьняў паміж канкрэтнай групай і астатнімі групамі[2][3][4][5]. Да фундамэнталізму характэрна прыданьня асобнага акцэнту на чысьціні і жаданьні вярнуцца да папярэдняга ідэалу, прыманага чальцамі групы. Адмова ад разнастайнасьці меркаваньняў у дачыненні да гэтай усталяванай «асновы» і ейнай інтэрпрэтацыі, прынятай у групе, часьцяком зьяўляецца вынікам фундамэнталізму[6].

Фундамэнталізм

У залежнасьці ад кантэксту, фундамэнталізм можа быць ўніжальным тэрмінам, а не нэўтральнай характарыстыкай, да палітычных «правых» або «левых» кірункаў, што для некаторых людзей можа мець нэгатыўныя канатацыі[7].

Рэлігійны фундамэнталізм

рэдагаваць

У якасьці адной з асноўных сваіх задачаў рэлігійны фундамэнталізм разглядае вяртаньне рэлігійным структурам дамінуючых пазыцыяў у грамадзтве[8][9][10][11]. Асноўнымі яго ідэаялягічнымі палажэньнямі зьяўляюцца неабходнасьць строгага прытрымліваньня прадпісаньням, устаноўленым у рэлігійных сьвятых кнігах, недапушчальнасьць крытыкі, альбо лібэральныя трактаваньні пазначаных тэкстаў.

Хрысьціянскі

рэдагаваць

Хрысьціянскі фундамэнталізм быў вызначаны Джорджам Марсдэнам як попыт на строгае выкананьне вызначаных тэалягічных дактрынаў, у рэакцыі супраць мадэрнісцкай тэалёгіі[11]. Гэты тэрмін быў першапачаткова прыдуманы ягонымі прыхільнікамі, каб адзначыць, што яны абапіраюцца на пяць канкрэтных клясычных багаслоўскіх перакананьнях хрысьціянства. Зь цягам часу гэты рух ператварыўся ў хрысьціянскі фундамэнталісцкі рух у пратэстанцкай суполцы ЗША на пачатку XX стагодзьдзя[12]. Фундамэнталізм як рух паўстаў у ЗША і пачынаўся сярод кансэрватыўных тэолягаў прэсьбітэрыянскай Прынстанскага Духоўнай сэмінарыі ў канцы XIX стагодзьдзя. Неўзабаве рух распаўсюдзіўся і сярод кансэрватараў баптыстаў і іншых канфэсіяў з 1910 па 1920 гады. Мэтай руху было абарона і захаваньне асноўных багаслоўскіх прынцыпаў ад праблемаў лібэральнага багаслоўя і крытыкі[13].

Ісламскі

рэдагаваць

Хоць першапачаткова рэлігійны фундамэнталізм пераважаў у хрысьціянстве, пасьля Іранскай рэвалюцыі гэты тэрмін сталі ўжываць таксама ў дачыненьні да радыкальных плыняў у ісламе. Да такіх плыняў ставіцца, у прыватнасьці, вагабізм — афіцыйная ідэалёгія Саудаўскай Арабіі. Ісламскі фундамэнталізм мае яскрава выражаны антызаходні, антыамэрыканскі характар. У адрозьненьне ад хрысьціянскага фундамэнталізму прадстаўнікі ісламскага фундамэнталізму сваю ідэалёгію гэтак не называюць.

Ісламскі фундамэнталізм характарызуецца вяртаньнем да першапачатковай «чысьціні» ісламу, ачысткай ад напластаваньняў, які ўвабраў у сябе іслам на працягу гісторыі (менавіта гэта адрозьнівае фундамэнталістаў ад традыцыяналістаў, бо апошнія прытрымліваюцца абароны многіх пазьнейшых звычаяў), і абвяшчае аднаўленьне паасобных сацыяльных і палітычных інстытутаў і нормаў, што мелі месца ў часы жыцьця прароку Мухамада і першых чатырох прарокаў.

Ісламскі фундамэнталізм зьяўляецца адным з плыняў, нароўні зь ісламскім традыцыяналізмам і ісламскім мадэрнізмам. Згодна з францускім навукоўцам Франсуа Бюрга, ісламскі фундамэнталізм накіраваны на аднаўленьне менавіта дзяржаўных і сацыяльных інстытутаў, тады як традыцыяналізм, імкнецца да аднаўленьня маралізатарскага духу тых часоў. Таксама адрозьніваюцца яны і ў часовых ідэалах, бо, калі фундамэнталізм бачыць свой ідэал у часе Мухамада і першых прарокаў, то традыцыяналізм — у часы, калі да ісламу ўключаліся тыя ці іншыя этнаканфэсійныя абшчыны са сваімі лякальнымі этычнымі нормамі.

Прычыны сёньняшняй папулярнасьці гэтай плыні шмат у чым супадаюць з прычынамі ўзьнікненьня і папулярнасьці ісламскага радыкалізму, у прыватнасьці, Джон Эспазыта ў сваёй працы «Ісламская пагроза: міт ці рэальнасьць» сьцьярджае, што ўдыхнуць жыцьцё ў мусульманскія кіруючыя ўстановы і ў грамадзтва, можна толькі адным спосабам: зноўку ўмацаваць ісламскі закон, зрабіць яго асновай дзяржавы і грамадзтва, якія павінны кіравацца ісламам і абапірацца на сацыяльную справядлівасьць, а слабасьць і падпарадкаванае становішча мусульманскіх дзяржаваў зьяўляецца следзтвам бязбожнасьці мусульманаў, якія ўхіліліся з дарогі, прызначанага Богам, і аддавалі перавагу не яму, а сьвецкай матэрыялістычнай ідэалёгіі і каштоўнасьцям Захаду або Ўсходу. Такім чынам, такія высновы прапагандуюць да вяртаньня да тых нормаў і каштоўнасьцяў, а таксама ў першую чаргу сацыяльных інстытутаў, якія былі ў першыя дзесяцігодзьдзі існаваньня ісламу.

  1. ^ Nagata, Judith (Jun 2001). «Beyond Theology: Toward an Anthropology of "Fundamentalism"». American Anthropologist. 103 (2): 481–498. doi:10.1525/aa.2001.103.2.481.
  2. ^ Altemeyer, B.; Hunsberger, B. (1992). «Authoritarianism, religious fundamentalism, quest, and prejudice». International Journal for the Psychology of Religion. 2 (2): 113–133. doi:10.1207/s15327582ijpr0202_5.
  3. ^ Kunst, J., Thomsen, L., Sam, D. (2014). «Late Abrahamic reunion? Religious fundamentalism negatively predicts dual Abrahamic group categorization among Muslims and Christians». European Journal of Social Psychology.
  4. ^ Kunst, J. R.; Thomsen, L. (2014). «Prodigal sons: Dual Abrahamic categorization mediates the detrimental effects of religious fundamentalism on Christian-Muslim relations». The International Journal for the Psychology of Religion. doi:10.1080/10508619.2014.93796.
  5. ^ Hunsberger, B (1995). «Religion and prejudice: The role of religious fundamentalism, quest, and right-wing authoritarianism». Journal of Social Issues. 51 (2): 113–129. doi:10.1111/j.1540-4560.1995.tb01326.x.
  6. ^ «The rise of religions fundamentalism». National Chengchi University.
  7. ^ Harris, Harriet (2008). «Fundamentalism and Evangelicals». Oxford: Oxford University Press. ISBN 0-19-953253-2.
  8. ^ Beit-Hallahmi, Bennjamin. «Fundamentalism», Global Policy Forum (with «consultative status at the UN»), May 2000, Accessed 14-05-2008.
  9. ^ thefreedictionary.com: «Fundamentalism», Accessed 14-05-2008.
  10. ^ Google define:fundamentalism
  11. ^ а б George M. Marsden, «Fundamentalism and American Culture», (1980). Oxford University Press US С. — 4-5.
  12. ^ «A History of Fundamentalism». Teachinghistory.org.
  13. ^ Mark A. Noll, «A History of Christianity in the United States and Canada» (1992). С. 376—386.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць