Фрэнсіс Бафорт

ірляндзкі вайсковец, гідрограф

Сэр Фрэнсіс Бафорт (па-ангельску: Francis Beaufort; 7 траўня 1774 — 17 сьнежня 1857) — ангельскі адмірал, ваенны гідрограф і картограф.

Фрэнсіс Бафорт

Распрацаваў ў 1805 годзе дванаццацібальную шкалу для ацэнкі хуткасьці ветру па яго ўзьдзеяньні на наземныя прадметы і па хваляваньні мора. У 1838 годзе шкала Бафорта была прынята на брытанскім флёце, а потым маракамі ўсяго сьвету. З 1829 па 1855 кіраваў гідраграфічнай службай Вялікабрытаніі. У гонар Бафорта названа мора ў Паўночным Ледавітым акіяне ля берагоў Канады і Аляскі, а таксама выспа ў Антарктыцы.