Францускі ўнівэрсытэт цывільнай авіяцыі

францускі ўнівэрсытэт

Францускі ўнівэрсытэт цывільнай авіяцыі (па-француску: École nationale de l’aviation civile, ENAC) — унівэрсытэт і дасьледніцкі цэнтар, разьмешчаны ў Тулюзе (Францыя).

Францускі ўнівэрсытэт цывільнай авіяцыі
École nationale de l’aviation civile
Адзін з будынкаў ENAC
Адзін з будынкаў ENAC
Лягатып
Лягатып
Дэвіз La référence aéronautique
Дэвіз па-беларуску Авіяцыйная даведка
Заснаваны 1949
Тып прыватны
Колькасьць студэнтаў 5 000
Месцазнаходжаньне
Горад Тулюза
Штат Верхняя Гарона
Краіна Францыя
Знаходзіцца ў складзе Аэркасьмічная даліна[d], фэдэральны ўнівэрсытэт Тулюзы—Паўднёвых-Пірэнэяў[d], Groupement des écoles d'aéronautique[d], Pégasus[d], кансорцыюм Купэрэн[d][1], Conférence des Grandes Écoles[d], Direction des Services de la navigation aérienne[d], Renater[d][2], Institute of Space, its Applications and Technologies[d][3], Groupe ISAE[d] і Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][4]
Вэб-сайт www.enac.fr

Заснаваны 28 жніўня 1949 г. Ягоныя мэты — забясьпечыць пачатковую падрыхтоўку і разьвіцьцё кіраўнікоў і ключавых удзельнікаў цывільнай авіяцыі. Ёсьць сябрам Conférence des grandes écoles, асацыяваным сябрам унівэрсытэту Тулюзы, сябрам групы канкурэнтаздольнасьці аэракасьмічнай даліны, групы авіяцыйных школ.

ENAC праводзіць некалькі навучальных курсаў у галіне цывільнай авіяцыі і, у прыватнасьці, скіраваных на дзейнасьць паветранага транспарту: авіякампаніі, аэрапорты, вытворцы абсталяваньня, авіяцыі і касьмічнага будаўніцтва, францускія і міжнародныя адміністрацыі і арганізацыі цывільнай авіяцыі. Школа прапануе каля 25 розных навучальных праграм, у тым ліку навучаньне інжынэраў, дыспэтчараў паветранага руху, лётчыкаў авіякампаній, кіраўнікоў, старэйшых тэхнікаў і авіяцыйных інструктараў[5].

Са студзеня 2011 году ENAC зьяўляецца найбуйнейшым авіяцыйным унівэрсытэтам у Эўропе[6].

Факультэты (праграмы)

рэдагаваць
  • Астраноміі
  • Аэранаўтыкі
  • Інжынэрнай справы
  • Інфармацыйных тэхналёгіяў
  • Мэнэджмэнту
  • Фізыкі

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць