Француская Фляндрыя

гістарычны рэгіён Францыі

Францу́ская Фля́ндрыя (па-француску: Flandre française, па-заходнефлямандзку: Frans-Vloandern, па-нідэрляндзку: Frans-Vlaanderen), таксама Паўднёвая Фляндрыя — гістарычны (неадміністратыўны) рэґіён на поўначы Францыі.

Француская Фляндрыя
па-француску: Flandre française

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Сьцяг Францыі Францыя
Статус гістарычная вобласьць
Дата ўтварэньня 1678
Дата скасаваньня Цяпер частка рэґіёна О-дэ-Франс
Афіцыйныя мовы француская
нідэрляндзка
Месцазнаходжаньне Францускай Фляндрыі
{{{Назва}}} на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Уяўляе сабой частка былога графства Фляндрыя, якое адышло да Францыі паводле Німвегенскага міру 1678 году. Складае частка рэгіёна Нор-Па-дэ-Кале. Падпадзяляецца на тры субрэгіёна: Вестхук, ці прыморская Фляндрыя, раманская Фляндрыя й фламандзкая Артуа.

Галоўныя месты: Ліль, Дуэ, Касель, Дзюнкерк, Азбрук, Баёль, Арас, Бецюн, Сьвяты Аман-лез-О, Ланс, Сьвяты Амер, Булонь-сюр-Мэр.

Гістарычна гэты рэгіён зьяўляўся двухмоўным: тут размаўлялі па-француску (пікардыйскі дыялект), а таксама па-нідэрляндзку (заходнефламандзкія дыялекты), хоць да пачатку XXI стагодзьдзя фламандзкі дыялект практычна выйшаў з ужываньня. Існуюць арґанізацыі ў падтрымку заходнефламандзкай і нідэрляндзкай моваў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць