Франсіска дэ Кевэда
Франсі́ска Ґо́мэс дэ Кевэ́да-і-Сантыба́ньнес Вільле́гас (па-гішпанску: Francisco Gómez de Quevedo y Santibáñez Villegas, 14 верасьня 1580, Мадрыд — 8 верасьня 1645, Вільлянуэва-дэ-лос-Інфантэс) — паэт і празаік, буйнешы гішпанскі сатырык XVII.
Франсыска дэ Кевэда | |
Francisco Gómez de Quevedo y Santibáñez Villegas | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Франсіска дэ Кевэда |
Нарадзіўся | 17 верасьня 1580[1] Мадрыд, Гішпанія |
Памёр | 8 верасьня 1645[2][3][4][5][6][7][8][9][10] (64 гады) Вільянуэва дэ лас Інфантэс, Гішпанія |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | сатырык, паэт |
Кірунак | барока |
Жанр | сатыра, круцельскі раман (пікарэска) |
Мова | гішпанская мова[3] |
Подпіс | ![]() |
Творы на сайце lib.ru(рас.) |
Пасьля заканчэньня ўнівэрсітэта ў Вальлядалідзе знаходзіўся пры двары, дзе праславіўся дасьціпансьцю, вучонасьцю й зьедлівымі сатырычнымі вершамі. У 1611 пасьля дуэлі вымушаны быў пакінуць радзіму, удзельнічаў у італьянскіх паходах. У Гішпанію ён вярнуўся толькі пасьля сьмерці Філіпа ІІІ, у 1621 годзе, а праз два гады атрымаў ганаровую пасаду каралеўскага сакратара, але ў 1639 г. быў абвінавачаны ў сачыненьні памфлета супраць караля й яго ўлюбёнцаў, быў арыштаваны й правёў у турме чатыры гады. Ён вышаў адтуль хворым і хутка сканаў.
Кэведа трагічна ўспрыняў заняпад краіны, усеагульнае разлажэньне нораваў, панаваўшае ў грамадзтве карысталюбства й эгаізм. Яго летрыльі, рамансы, сатырычныя санэты аздобленыя рэзкім пачуцьцём смутку й агіды. Толькі любоўныя санэты зьяўляюцца выключэньнем: ў іх Кэведа не бязьлітасны, а поўны прыкрасьці. Аднак і ў яго любоўнай лірыцы вобразь сьмерці й разлажэньня сустракаецца вельмі часта.
Аўтар круцельскага раману «Гісторыя жыцьця прайдзісьвета па імені дон Паблас» (1626), цыклу сацыяльна-палітычных памфлетаў «Сны» (1627), зборніка вершаў «Час адплаты, ці Сьвядомая Фартуна» (1638, выд. 1650).
Беларускія перакладыРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ https://www.britannica.com/biography/Francisco-Gomez-de-Quevedo-y-Villegas
- ^ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118597353 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ SNAC — 2010.
- ^ Find a Grave — 1995.
- ^ International Music Score Library Project — 2006.
- ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ Babelio — 2007.
- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Франсіска дэ Кевэда — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў