Франсуаза Кален
Франсуа́за Калéн (па-француску: Françoise Collin; 8 красавіка 1928, Брэн-лё-Конт, Бэльгія — 1 верасьня 2012, Сэн-Савёр, Бэльгія) — бэльгійская філёзафка, пісьменьніца і фэміністка.
Франсуаза Кален | |
Françoise Collin | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 8 красавіка 1928 Брэн-лё-Конт, Бэльгія |
Памерла | 1 верасьня 2012 |
Пахаваная | Сэн-Савёр, Бэльгія |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | Пісьменьніца, філёзафка |
Гады творчасьці | 1960-2012 |
Мова | Француская |
Дэбют | 1960 |
Значныя творы | Le Jour fabuleux, 1960, Le Différend des sexes, 1999 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьФрансуаза Кален нарадзілася ў Бэльгіі ў 1928 годзе.
Навучалася ў Брусэлі, дзе стала доктаркай філязофіі. Яна пачала сваю акадэмічную кар’еру на факультэтах унівэрсітэту Сэн-Луі ў Бруселі, а таксама ў Вышэйшым інстытуце сацыяльнага навучаньня, а з 1981 году выкладала ў Парыжы ў Міжнародным філязофскім калежы і ў Амэрыканскім унівэрсытэце[1].
У 1982 г. разам з Эдвіж Піманс-Пуле Ф. Кален заснавала ў Бруселі Жаночы ўнівэрсытэт[2].
У 1982 годзе канчаткова ўсталявалася ў Парыжы.
Памерла і пахаваная ў Бэльгіі.
Праца
рэдагавацьФрансуаза Кален пачала сваю дзейнасьць у літаратуры зь вершаў, апублікаваных Жанам Кэйролям у часопісе «Écrire». У выдавецтве Seuil яна апублікавала два раманы — «Le Jour fabuleux», 1960 і «Rose qui peut», 1963.
У 1973 г. Ф. Кален заснавала першы фэмінісцкі часопіс на францускай мове «Les Cahiers du Grif». Яна кіравала кніжнай сэрыяй Grif у выдавецтве Minuit і калекцыяй Littérale ў выдавецтве Tierce.
Спэцыялістка ў творчасьці і філязофіі Марыса Бляншо і Ганны Арэнт, Ф. Кален зьяўлялася таварышкай і крытыкам тэкстаў Эманюэля Левінаса[3].
Яна адна зь першых укараніла працы Ганны Арэнт у францускае і бэльгійскае філязофскае поле і перадусім у фэмінісцкае поле[4].
Франсуаза Кален стаяла ў вытокаў руху ў падтрымку і разьвіцьцё фэмінісцкіх дасьледаваньняў ў Бэльгіі і Францыі. Дзякуючы ёй у 1990 ў Бэльгіі была створаная сетка «Sophia»(Інстытут роўнасьці жанчынаў і мужчынаў)[5].
Бібліяграфія
рэдагаваць● Le Jour fabuleux,Le Seuil, 1960.
● Rose qui peut, Le Seuil, 1963.
● Maurice Blanchot et la question de l’écriture, Gallimard, coll. «Le Chemin», 1971 (rééd. coll. «Tel», 1986).
● 331W20 Lection du président, Transédition, 1975.
● Le Rendez-vous, Tierce, 1988.
● Le Jardin de Louise, La Barre du jour 1988.
● Le Sexe des sciences: les femmes en plus, Autrement, 1992.
● L’homme est-il devenu superflu? Hannah Arendt, Odile Jacob, 1999.
● Le Différend des sexes, Pleins Feux, 1999.
● Je partirais d’un mot: le champ symbolique, Fusart, 1999.
● Parcours féministe (entretien avec I. Kaufer), Labor, 2005.
● Repenser le politique: l’apport du féminisme américain, sous la direction de Françoise Collin et Pénélope Deutscher, Campagne première, 2005.
● On dirait une ville, éditions des Femmes, 2008.
● Les Femmes de Platon à Derrida: anthologie critique, avec Évelyne Pisier et Eleni Varikas, Paris, Dalloz, 2011.
● Un héritage sans testament, édition micro Remue-ménage, Québec, 2020.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Connaître la Wallonie, Françoise Collin, http://connaitrelawallonie.wallonie.be/fr/wallons-marquants/dictionnaire/collin-francoise#.YG8-Puj7TIU
- ^ Lamoureux Diane, «Françoise Collin et le féminisme de l’insurrection», Cahiers du Genre, 2014/1 (n° 56), p. 185—211, https://www.cairn.info/revue-cahiers-du-genre-2014-1-page-185.htm
- ^ Décès de l'écrivain et philosophe féministe Françoise Collin, Libération, le 7 septembre 2012, https://www.liberation.fr/livres/2012/09/07/deces-de-l-ecrivain-et-philosophe-feministe-francoise-collin_844748/
- ^ Florence Rochefort et Danielle Haase-Dubosc, «Entretien avec Françoise Collin. Philosophe et intellectuelle féministe», Clio. Histoire‚ femmes et sociétés, 13, 2001, https://doi.org/10.4000/clio.1545
- ^ Varikas Eleni, «Françoise Collin. Philosophe et féministe, philosophe féministe (1928—2012)», Cahiers du Genre, 2012/2 (n° 53), p. 189—192.