Франка (горад)
Фра́нка (па-партугальску: Franca) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2021 год насельніцтва гораду складала каля 358 тысяч чалавек. Знаходзіцца за 401 км ад сталіцы штату гораду Сан-Паўлу. Места лічыцца найбуйнейшым цэнтрам вытворчасьці абутку ня толькі Бразыліі, але і Лацінскай Амэрыкі.
Франка | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1805 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Сан-Паўлу | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 1040 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 16 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 20°32′20″ пд. ш. 47°24′3″ з. д. / 20.53889° пд. ш. 47.40083° з. д.Каардынаты: 20°32′20″ пд. ш. 47°24′3″ з. д. / 20.53889° пд. ш. 47.40083° з. д. | ||||
Франка | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.franca.sp.gov.br/ |
Гісторыя
рэдагавацьГісторыя Франка пачынаецца з бандэйранта Барталамэў Буэну да Сылвы ў XVII стагодзьдзі. У 1805 годзе была створаная Францкая парафія, але места на той час было часткай гораду Мажы-Мірым. У 1819 годзе места наведаў францускі батанік Агустэн Сэнт-Ілер. У 1824 годзе места было вылучанае ў асобную адміністрацыйную адзінку, а пасьля атрымала назву Віла-Франка-ду-Імпэрадор у гонар першага імпэратара Бразыліі Пэдру I. Статус гораду паселішча атрымала 24 красавіка 1856 году[2]. Каля 1890 году ў месьце зьявілася чыгунка. Горад быў злучаны з Рыбэйран-Прэту і Ўбэрабай. Праз пашырэньне вытворчасьці кавы паміж XIX і XX стагодзьдзямі ў горад павялічылася міграцыя італьянцаў. У канцы 1920-х гадоў у Франка зьявілася першая фабрыка абутку.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Tabela 9605 - População residente, por cor ou raça, nos Censos Demográficos
- ^ «Lei nº 21, de 24/04/1856». Assembleia Legislativa de São Paulo.