Франка Батэліч
Франка Батэліч (па-харвацку: Franka Batelić; (таксама вядомая як Франка) 7 чэрвеня 1992, Рыека, Харватыя) — харвацкая сьпявачка і аўтра песень. Пераможца першага сэзону харвацкага шоў Showtime, прадстаўніца Харватыі на песенным конкурсе Эўрабачаньне 2018.
Франка Батэліч | |
Franka Batelić | |
Дата нараджэньня | 7 чэрвеня 1992 (32 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Прафэсія | сьпявачка, аўтар песень |
Гады дзейнасьці | 2007-дасюль |
Жанры | поп-музыка |
Вакал | мэцца-сапрана[d] |
Інструмэнты | вакал, гітара, піяніна |
Псэўданімы | Франка |
Лэйблы | Hit Records, Karpo Media |
Узнагароды | перамога ў шоў Showtime |
Сайт | franka.com.hr |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася ў сям’і Інгрыд і Даміра Батэліч. У тры гады пачала сьпяваць. У 2007 годзе паспрабавала свае сілы ў першым сэзоне шоў Showtime, дзе дайшла да фіналу і перамагла. Пасьля перамогі падпісала кантракт з лэйблам Hit Records, дзе яе пераможны сынгл «Ovaj Daj» быў выдадзены афіцыйна.
У лютым 2018 стала вядома, што Франка будзе прадстаўляць Харватыю на Эўрабачаньні-2018 зь песьняй «Crazy»[2][3]. Франка выступіць у першым паўфінале конкурсу 8 траўня.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ выгрузка зьвестак Freebase — Google.
- ^ It's official: Franka will represent Croatia at Eurovision 2018 with "Crazy" | wiwibloggs 2018-02-13 г. Праверана 2018-03-09 г.
- ^ Video: Franka - Crazy - Croatia - Official Music Video - Eurovision 2018 - Eurovision Song Contest Lisbon 2018. eurovision.tv. Праверана 2018-03-09 г.