Фонд Адкрытая культура
Тэма гэтага артыкула, магчыма, не адпавядае крытэрам значнасьці Вікіпэдыі.
|
Фонд Open Culture (Адкрытая культура) — польска-беларускі фонд, што займаецца культурнай, навуковай, адукацыйнай і мэдыйнай дзейнасьцю.
Фонд Адкрытая культура | |
Fundacja Open Culture | |
Дата ўтварэньня | 2012 (12 гадоў таму) |
---|---|
Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | падтрымка культуры |
Штаб-кватэра | Кракаўскае прадмесьце, 59/3A Люблін, Польшча |
Старшыня | Павал Ляўфэр |
Старшыня | Тацяна Нядбай |
Зьвязаныя кампаніі | Фонд імя A. Lindh |
Сайт | fundacjaopenculture.org |
Заснаваны ў 2012 годзе. Фонд зьяўляецца ўдзельнікам польскай сеткі Фонда імя A. Lindh. Спэцыялізуецца на рэалізацыі грамадзка-культурных праектаў — міжнародных і лякальных: дарадчыя і аналітычныя дзеяньні, экспэртныя сустрэчы, выдаўнічыя праекты, кшталтаваньне лідэраў, майстар-клясы.
Займаецца падтрымкаю культуры і няўрадавых арганізацыяў у постсавецкіх краінах, дзейнічае на карысьць дэмакратызацыі, разьвіцьця міжнароднага і рэгіянальнага культурнага супрацоўніцтва і разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці.
У верасьні 2011 каманда фонду выдала «Рапарт аб стане незалежнай культуры і NGO у Беларусі» які быў прэзэнтаваны ў Швэцыі[1]. Напрыканцы сьнежня 2012 году фонд разам Беларускім домам у Варшаве, фондам Jedna Europa і сайтам interpolit.com ладзіў дзіцячую беларускую елку ў Варшаве[2]. Таксама напрыканцы 2012 фонд арганізаваў стыпэндыі для навучаньня ў польскіх унівэрсытэтах для асобаў адлічаных зь беларускіх ВНУ па палітычных матывах[3].
Кіраўніцтва
рэдагаваць- Старшыні фонду: Павал Ляўфэр, Тацяна Нядбай
- Чальцы Рады: Валянцін Акудовіч, Эльяна Кіселеўска, Павал Пракоп
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |