Фолькспрок
Фолькспрок | |
---|---|
Арыгінальная назва: | Folkspraak ды інш. |
Рэгулюецца: | Інстытут фолькспроку |
Клясыфікацыя структуры: | Штучныя мовы[a]
|
Моўныя коды | |
ISO 639-1: | |
ISO 639-2: | |
ISO/DIS 639-3: | |
Гл. таксама:
Штучныя мовы
|
Фо́лькспро́к (саманазва Folkspraak, Folksprák, Folksprahk, Folksprak, Folksprok, таксама Folk-Spraak альбо Folk-sprok[1]) — штучная мова, незавершаны праект распрацоўкі[2] занальна сканструяванае мовы. Лінгвістычна адносіцца да германскае моўнае групы індаэўрапейскае моўнае сям’і. Праектавана прызначаецца як мова, прыдатная для лёгкага засваеньня любым носьбітам германскіх моваў[2], што тэарэтычна можа надаць мове ролю своеасаблівага лінгуа франка серад германамоўнае супольнасьці[3].
Назва
рэдагавацьНазва мовы ўтвораная ад асноваў folk і spraak (па-беларуску: «народ» і «мова» адпаведна), што ў літаральным перакладзе з саманазвы азначае «народная мова».
Гісторыя ўтварэньня
рэдагавацьРазьвіцьцё праекту мовы адбываецца ў асноўным шляхам абмеркаваньняў на інэрнэт-форумах Yahoo group; рознагалосьсі сярод распрацоўнікаў мовы наконт граматыкі ды артаграфіі мовы сьведчаць аб тым, што ў праекце мовы існуюць розныя вэрсіі[3]. Рознагалосьсі наконт праекту мовы ўзьнікаюць нават пры пытаньні ўжываньня мовы-крыніцы для стварэньня фолькспроку, так, прыкладам, некаторыя рэдактары выкарыстоўваюць у якасьці падмурку для стварэньня мовы фрыскія мовы, ніжненямецкую, нарвэскую (нюношк) і некаторыя іншыя бліжэйшыя мовы. Больш распаўсюджанымі мовамі-крыніцамі зьяўляюцца ангельская, галяндзкая, нямецкая, дацкая, нарвэская (букмол) і швэдзкая мовы[3].
Агляд
рэдагавацьМэтаю ў стварэньні мовы стала наданьне носьбітам германскіх моваў мажлівасьці чытаць і разумець фолькспрок праз тыдзень навучаньня, пісаць на мове — празь месяц[2].
Разьвіцьцё мовы па сваім працэсе блізкае да мовы інтэрлінгва — існуе мэта стварэньня словаў і граматычных нормаў, узятых з усіх германскіх моваў і формаў, агульных для большасьці абраных для канструяваньня фолькспроку моваў[2].
Граматыка
рэдагавацьАльфабэт і вымаўленьне
рэдагавацьАльфабэт фолькспроку цалкам ідэнтычны базаваму лацінскаму альфабэту паводле ISO (26 лацінскіх літараў без дыякрытычных знакаў). Двайныя зычныя ды іх групы ўказваюць на кароткія галосныя. Літара c у вымаўленьні рэалізоўваецца як /s/ перад галоснымі e, i, y, eu, у іншых пазыцыях — як /k/. Дыграфы th, ph у вымаўленьні рэалізоўваюцца як /t/, /p/ адпаведна. Дыякрытычныя знакі не выкарыстоўваюцца.
Марфалёгія
рэдагавацьУ фолькспроку адсутнічае прыметнікавая ці дзеяслоўная варыятыўнасьць. Назоўнікі ўтвараюцца з прыметнікаў, інфінітывы маюць канчатак -e, як прыкладам de andere (па-беларуску: «іншы»), have (па-беларуску: «мець»). Не існуе розьніцы між прыметнікам і прыслоўем.
Адсутнічае род ды склоны (за выняткам асабовых займеньнікаў, напрыклад si (па-беларуску: «яна»), hi (па-беларуску: «ён»), ik (па-беларуску: «я»), mi (па-беларуску: «мяне»)).
Назоўнікі ў множным ліку афармляюцца з -e альбо, калі назоўнік заканчваецца ненаціскным складам, з -s: напрыклад, mann (па-беларуску: «чалавек»), manne (па-беларуску: «людзі»), auto (па-беларуску: «машына»), autos (па-беларуску: «машыны»).
Сынтаксіс
рэдагавацьПарадак словаў у сказе будуецца паводле схемы SVO (дзейнік-дзеяслоў-дапаўненьне), пытаньні ўтвараюцца адваротнай схемай — VSO (дзеяслоў-дзейнік-дапаўненьне).
Прыклады
рэдагавацьОйча наш на некалькіх варыяцыях фолькспроку:
Folkspraak («афіцыйная») | Дыялект Folksprak | Дыялект Middelsprake |
---|---|---|
Ons Fater, |
Usser fader, |
User Fader |
Folksprak (Boksprak) | Fůlkspræk (Orsprak) |
Onser Fader in de hemmen, | Ůnsĕr Fadĕr ĭn đă ħemmĕn, |
Werde heliged din nam, | Werđĕ ħạlĭgĕd đin nam, |
Kome din rick, | Kwe°mĕ đin rikj, |
Gescheje din will, | Găskeƕĕ đin wėll, |
Hu in de hemmen, so up de erd. | Hu ĭn đă ħemmĕn, so ŭp đă erđ. |
Gev ons hidag onser daglik brod. | Geƀ ůns ħidag ůnsĕr dãglĭk brḁđ. |
Ond fergev ons onser schuld, | Ůnđ fĕrgeƀ ůns ůnsĕr skuld, |
Hu ok wi fergev dem onser schuldern. | Hu ḁk wi fĕrgeƀ đĕm ůnsĕr skuldĕrĕn. |
Ond led ons nit in ferseuking, | Ůnđ led ůns nĭt ĭn fĕrsȍking, |
Aver erleus ons af de yvel. | Aƀĕr ŭtlọs ůns ăf đă ȕbĕl. |
(Als din er de rick ond de macht | (Alns đin ez đă rikj ůnđ đă maħt |
Ond de herlikhed in eeighed.) | Ůnđ đă ħạrlĭkħạd ĭn ạwĭgħạd.) |
Amen. | Amĕn. |
З Артыкула 1 Усеагульнае дэклярацыі правоў чалавека:
- All mensklik wesings âre boren frî on' gelîk in werđigheid on' rejte. Đê âre begifted mid ferstand on' gewitt on' skulde behandele êlkên in en gêst av brôđerhêd.
- Усе людзі нараджаюцца свабоднымі і роўнымі ў сваёй годнасьці і правох. Яны надзеленыя розумам і сумленьнем і павінныя ставіцца адзін да аднаго ў духу братэрства.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Індаэўрапейская аснова, у прыватнасьці германская.
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Старонка фолькспроку на Langmaker
- Старонка фолькспроку на Omniglot
- Folkspraak: Germanic Auxiliary Language — Yahoo Group, дзе адбываецца распрацоўка фолькспроку
- Folkspraak у Вікікнігах
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Constructed Languages at travelphrases.info
- ^ а б в г Folkspraak at Langmaker
- ^ а б в Folkspraak at omniglot.com