Айртан Лукас

бразыльскі футбаліст

А́йртан Лу́кас Да́нтас дэ Мэдэ́йрус (па-партугальску: Ayrton Lucas Dantas de Medeiros; нар. 19 чэрвеня 1997 году) — бразыльскі футбаліст, левы абаронца клюбу «Фламэнгу» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Айртан Лукас
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1997(1997-06-19)[1] (27 гадоў)
Рост 180 см
Вага 72 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Фламэнгу
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2018
2016
2017
2019—2023
2022
2023—
Флумінэнсі
Мадурэйра (арэнда)
Ландрына (арэнда)
Спартак
Фламэнгу (арэнда)
Фламэнгу
28 (0)
9 (0)
33 (2)
88 (3)
31 (2)
65 (6)
Зборныя
2023— Бразылія 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
20 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 чэрвеня 2023.

Кар’ера

рэдагаваць

Яшчэ падлеткам далучыўся да акадэміі клюбу АБС, але пазьней перашоў давучвацца да «Флумінэнсі». У 2015 годзе быў пераведзены ў галоўную каманду клюбу[2]. У сувязі з высокай канкурэнцыяй ня здолеў прабіцца ў склад. У выніку 2016 і 2017 гады гулец правёў у арэндзе. Набраўшыся досьведу вярнуўся да клюбу, дзе ў сэзоне 2018 году быў асноўным левым абаронцам клюбу, некалькі матчаў прапусьціўшы праз пашкоджаньне нагі.

17 сьнежня 2018 году Лукас склаў доўгатэрміновы кантракт з расейскім «Спартаком»[3]. Свой першы гол за новы клюб забіў 26 верасьня 2020 году ў браму «Тамбова». 19 студзеня 2022 году падоўжыў дамову з клюбам да траўня 2026 году[4], але ўжо 31 сакавіка 2022 году выправіўся ў арэнду ў «Фламэнгу», які атрымаў мажлівасьць праз умовы дамовы выкупіць гульца напрыканцы году. Абаронца адразу замацаваўся ў складзе клюбу, зрабіўшы важкі ўнёсак у перамогу клюбу ў Кубку Бразыліі і Кубку Лібэртадорэс[5]. 16 сьнежня 2022 году прадстаўнікі «Фламэнгу» паведамілі аб куплі гульца за 7 млн эўра[6].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Спартак»:

«Фламэнгу»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць