Фаўстына Кавальская

Алена Кавальская (па-польску: Helena Kowalska) — 25 жніўня 1905, Глаговец каля Лодзі у Польшчы — 5 кастрычніка 1938, Кракаве) — сьвятая «Сястра Марыя Фаўстына Кавальская», манахіня з Ордэну Сёстраў Маці Божай Міласэрнасьці ў Каталіцкай Царкве, перадусім як апостал культу Божай Міласэрнасьці.

Сьвятая Сястра Фаўстына Кавальская

Біяграфія

рэдагаваць

Зьявілася на сьвет 25 жніўня 1905 году як трэцяе дзіця ў шматдзетнай сям’і Марыяны і Станіслава Кавальскіх, земляробаў зь вёскі Глаговец.

Постаць сьвятой Сястры Фаўстыны Кавальскай неразрыўна злучана з культам Божай Міласэрнасьці. Сам Бог абраў яе як свой інструмэнт для распаўсюду Яго шанаваньня. Зрабіў яе сваім голасам. Гэтай простай, але пакорнай манахіні, Бог даверыў місію Міласэрнасьці.

У дзяцінстве мусіла цяжка працаваць, у школе падставовай навучылася адзінае чытаць, пісаць і трохі лічыць. У шаснаццаць год пачынае працаваць у якасьці хатняй прыслугі.

На дваццатым годзе жыцьця пасьля шматлікіх цяжкасьцяў уступіла да Ордэну Сёстраў Маці Божай Міласэрнасьці і пражыла там трынаццаць год. Працавала на кухні, у садзе, пекарні і на фурце ў некалькіх дамах кангрэгацыі, найдаўжэй у Плоцку, Вільні і Кракаве. Мела досьвед моцных спакусаў супраць веры, пачуцьце суцэльнай адарванасьці ад Бога, а таксама хваробы і неразуменьне з боку асяродзьдзя. Зь яе дзёньніка даведваемся, што ў часе прыватнага аб’яўленьня ў Плоцку 22 сакавіка 1931 году атрымала ад Госпада Ісуса пажаданьне, каб пачала пашыраць культ Божай Міласэрнасьці, а таксама намалявала Ікону Ісуса Міласэрнага з узору, які бачыла. Прайшоўшы праз выпрабаваньні, 5 кастрычніка 1938 году на трыццаць трэцім годзе жыцьця адыходзіць да Госпада за вечнай узнагародай. Пахаваная ў Лагеўніках (частка Кракава) 7 кастрычніка 1938 году — ва ўрачыстасьць Маці Божай Ружанцовай (была гэта таксама першая пятніца месяца). Пры кляштары ў Лагеўніках, дзе знаходзіцца магіла сьвятой, існуе цяпер Санктуарый Божай Міласэрнасьці.

21 кастрычніка 1965 году распачаўся фармальны інфармацыйны працэс адносна жыцьця сястры Фаўстыны. Беатыфікаваная ў Рыме 18 красавіка 1993 году Сьвятым Айцом Янам Паўлам ІІ, і кананізаваная 30 красавіка 2000 году. Тады ж было ўсталявана літургічнае Сьвята Божай Міласэрнасьці.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • A. Sikorski, La Serva di Dio suor Faustina Kowalska (1905—1938). Itinerario spirituale ed esperienza mistica, Roma 1986 (mps Biblioteka Papieskiego Wydziału Teologicznego «Teresianum»)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць