Фарлі

італьянская камуна

Фарлі́ (па-італьянску: Forlì) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Эмілія-Раманьня. Поруч з Чэзэнай ёсьць адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Фарлі-Чэзэна.

Фарлі
Дата заснаваньня: 187 да н. э.
Краіна: Італія
Кіраўнік: Джан Люка Дзатыні[d]
Плошча:
Вышыня: 34 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 0543
Паштовы індэкс: 47121–47122
Нумарны знак: FC
Геаграфічныя каардынаты: 44°13′21″ пн. ш. 12°2′27″ у. д. / 44.2225° пн. ш. 12.04083° у. д. / 44.2225; 12.04083Каардынаты: 44°13′21″ пн. ш. 12°2′27″ у. д. / 44.2225° пн. ш. 12.04083° у. д. / 44.2225; 12.04083
Фарлі на мапе Італіі
Фарлі
Фарлі
Фарлі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.comune.forli.fc.it

Гісторыя

рэдагаваць

Навакольлі Фарлі былі заселеныя з часоў палеаліту. Паселішча на месьце сучаснага гораду было закладзенае пасьля заваёвы рымлянамі гальскіх вёсак, прыкладна ў той час, калі была пабудаваная дарога Вія-Эмілія. Не зважаючы на тое, што бракуе дакладных зьвестак калі паўстала паселішча, некаторыя гісторыкі мяркуюць, што яно ўзьнікла блізу 188 году да н. э. на берагах ракі Мэтаўры. Рымляне далі месту назву Форум Лівіі, што азначае «места роду Лівіяў». Іншыя сьцьвярджаюць, што горад мог быць заснаваны пазьней, у часы Юліюса Цэзара[3]. У 88 годзе да н. э. места было зьнішчанае падчас грамадзянскіх войнаў Гая Марыюса і Сулы, але пазьней адноўлены прэтарам Лівіюсам Клёдыюсам[4].

 
Брама Ск’явонія.

Па распадзе Заходняй Рымскай імпэрыі горад быў уключаны ў склад каралеўстваў Адаакра і Остгоцкага каралеўства. З канца VI стагодзьдзя па 751 год Фарлі быў аддаленым местам Бізантыйскай імпэрыі, то бок часткай Равэнскага экзархату. У гэты час германскія лянгабарды неаднаразова захоплівалі горад, як то ў 665, 728 і 742 гадах. Ён быў канчаткова ўключаны ў склад Папскай дзяржавы ў 757 годзе, калі быў дараваны папу каралём Піпінам[4]. Места было ўцягнутае ў вайну Фрыдрыха II з папам Грыгорыюсам IX. Фарлі падтрымала імпэрскія войскі падчас захопу Фрыдрыхам суседняга гораду Фаэнца. Пасьля няўдачы Гогэнштаўфэнаў у 1257 годзе імпэрскі вайсквод Гвіда I Мантэфэльтра быў вымушаны схавацца ў Фарлі, адзінай захаванай крэпасьці гібэлінаў у Італіі. Тут ён быў прызначаны на пасаду капітана народу і прывёў Фарлі да значных перамог.

Аднак, бясконцыя войны з суседнімі дзяржавамі зьнясілі горад, у выніку чаго гарадзкі сэнат быў вымушаны саступіць папскай уладзе і папрасіў Гвіда пакінуць горад. Не зважаючы на фактычную капітуляцыі, камуна неўзабаве абрала кандат’ерам мясцовага ўладара. У наступныя гады за кантроль на Фарлі змагаліся мясцовыя роды, сярод якіх быў род Ардэляфі, ды папы рымскія. Самым вядомым з Ардэляфі быў Піна III, які быў сіньёрам Фарлі з 1466 па 1480 гады. Піна быў бязьлітасным уладаром, але ўзмацніў горад новымі мурамі і будынкамі, а таксама спрыяў разьвіцьцю мастацтва. Калі ён памёр у веку 40 гадоў, верагодна праз атручаньне, моц Ардэляфі аслабела, чым скарыстаўся папа Сыкст IV, які запатрабаваў абраць сіньёрам гораду свайго пляменьніка Джыраляма Рыярыё. У 1488 годзе Фарлі быў захоплены родам Вісконці, а ў 1499 годзе ўладу над горадам займеў Чэзарэ Борджыя. Пасьля сьмерці апошняга места беспасярэдне трапіла пад панаваньне папаў.

У чэрвені 1796 годзе за часам Францускай рэвалюцыі якабінскія францускія войскі ўвайшлі ў горад. Пасьля заканчэньня напалеонаўскіх войнаў у горадзе набыў моц рэвалюцыйны рух карбанараў[3]. У XIX стагодзьдзі Фарлі стаў часткай аб’яднанай Італіі. У 1920-я гады ў месьце працаваў Бэніта Мусаліні, які пасьля стаў дыктатарам Італіі. Па Другой сусьветнай вайне горад хутка аднавіўся[3].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць