Фабіё Мірэцьці
Фа́біё Мірэ́цьці (па-італьянску: Fabio Miretti; нар. 3 жніўня 2003 году) — італьянскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Джэноа» (у арэндзе з «Ювэнтусу») і нацыянальнай зборнай Італіі. Яшчэ зь дзяцінства захапляўся «Ювэнтусам», а ягоным ідалам быў чэскі паўабаронца Павал Нэдвед.
Фабіё Мірэцьці | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 жніўня 2003 (21 год) | |
Рост | 180 см | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Джэноа | |
Нумар | 23 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2022— 2024— |
Ювэнтус → Джэноа (арэнда) |
58 (1) 7 (1) |
Зборныя | ||
2022— | Італія | 1 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьПачаў займацца футболам у шэрагу маленькіх клюбаў, але ў 2011 годзе далучыўся да акадэміі «Ювэнтуса». Асабліва ўдалым для гульца стаў сэзон 2019—2020 гадоў у юнацкай камандзе турынцаў, калі гулец у 17 гульняў здабыў 16 галоў. Сэзон, нажаль, быў перарваны пандэміяй каранавіруснай інфэкцыі[1][2][3]. У кастрычніку 2020 году Мірэцьці быў улучаны The Guardian у сьпіс 60 самых таленавітых гульцоў сьвету, нарадзіўшыхся ў 2003 годзе[4]. 10 верасьня Мірэцьці ўпершыню быў запрошаны да дарослай дружыны «Ювэнтусу» трэнэрам Масыміліяна Алегры, але ў гульнях удзел не прымаў. 20 студзеня 2022 году футбаліст працягнуў кантракт з клюбам да 2026 году[5]. Дэбютаваў у Сэрыі А 20 сакавіка, замяніўшы Хуана Куадрада ў кампэнсаваны час у хатнім пераможным матчы супраць «Салернітаны» (2:0)[6]. Да гэтага заўзятары клюбы крытыкавалі Алегра за намер адаптаваць скрайняга абаронцу Данілу да гульні ў паўабаронцы ў той час як маецца Мірэцьці[7]. Пасьля яшчэ аднага зьяўляньня на пляцоўцы пасьля замены ў матчы супраць «Сасуолё», 1 траўня, італьянец нарэшце дэбютаваў у пачатковым складзе ў матчы супраць «Вэнэцыі». На пачатку сэзону 2022—2023 гадоў гулец ужо адаптаваўся і стаў сталым гульцом першай дружыны клюбу. 6 верасьня 2022 году ў матчы супраць «Пары Сэн-Жэрмэн» упершыню згуляў у Лізе чэмпіёнаў. Першым голам у прафэсійным футболе адзначыўся 5 лістапада 2023 году ў матчы Сэрыі А супраць «Фіярэнтыны»[8].
25 жніўня 2024 году Мірэцьці на правах арэнды далучыўся да «Джэноа» бяз права выкупу[9].
Міжнародная
рэдагаваць20 лістапада 2022 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Італіі ў матчы супраць зборнай Аўстрыі, зьявіўшыся на зьмену Нікалё Барэльлі[10].
Дасягненьні
рэдагаваць«Ювэнтус»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2024
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Munno, Mauro (13.02.2021). «Chi è Fabio Miretti: centrocampista diventato grande dopo 10 anni di Juve». Juventus News
- ^ «Fabio Miretti, un nuovo principe per la Juventus». TUTTOmercatoWEB
- ^ Franculli, Lorenzo (1.05.2022). «Chi è Fabio Miretti. „Pronto per stare tra i grandi“, dice di lui Allegri». La Gazzetta dello Sport
- ^ Christenson, Marcus; Powell, Jim; Blight, Garry (8.10.2020). «Next Generation 2020: 60 of the best young talents in world football». The Guardian.
- ^ Costa, Paolo (24.01.2022). «Dal debutto in Champions al rinnovo: Fabio Miretti e la Juventus, il legame si allunga almeno fino al 2026». La Stampa.
- ^ Costa, Paolo (20.03.2022). «Esordio in serie A con la Juve per il saluzzese Fabio Miretti». La Stampa.
- ^ «Juve: Miretti e Soulé in panchina anche con la Salernitana, i tifosi protestano. 'Inspiegabile', 'Allegri incompatibile col progetto giovani'». il BiancoNero
- ^ «Notizie Serie A LIVE: Fiorentina battuta di corto muso, la Juve vince con Miretti». Juventus News 24
- ^ «Miretti joins Genoa on loan». Juventus FC.
- ^ «Miretti debutta in Nazionale: primi minuti in Austria Italia». Juventus News 24
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball