Фабіян Саковіч
Фабіян Саковіч (па-польску: Sakowicz; 6 лістапада 1742 — 1787(?)) — польскамоўны паэт ВКЛ, перакладчык з лацінскай мовы на польскую мову, пэдагог і каталіцкі сьвятар.
Фабіян Саковіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 6 лістапада 1742 |
Памёр | 1787 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, перакладнік, пэдагог |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Вучыўся ў Віцебскім і Нясьвіскім езуіцкіх калегіюмах, працаваў выкладчыкам у Нясьвіжы. З 1766 года жыў у Варшаве, у 1772—1777 гг. супрацоўнічаў з часопісам «Прыемныя і карысныя забавы» (па-польску: «Zabawy przyjemne i pożyteczne»), дзе публікаваў большасьць сваіх вершаў.
З 1777 году жыў у маёнтку Адама Нарушэвіча Павець каля Пінску і дапамагаў яму перапісваць тэксты для «Гісторыі…». У 1778 годзе пераехаў у мястэчка Чарнаўчыцы Берасьцейскага павету.
Пераклаў на польскую мову «Песьні» Гарацыюса.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Календарыюм // Czasopis, № 11/2002;
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 4. Накцюрн — Скальскі / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. — 742 с. — 9500 ас.
- 88 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2002 Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. Саковіч Фабіян.