Усё пра Эву

фільм 1950 году

«Усё пра Эву» (па-ангельску: All About Eve) — амэрыканскі драматычны фільм 1950 году, сцэнар да якога напісаў Джозэф Манкевіч, які таксама выступіў ў ролі рэжысэра фільму. Прадусарам стаў Дэрыл Занук. Кінастужка заснавана на аповесьці Мэры Ор «Мудрасьць Эвы» 1946 году, аднак, у фільме спасылкі на гэта не было. У фільме Бэт Дэвіс выконвае ролю Марга Чэнінг, вельмі шанаванай, але састарэлай зоркі Брадўэю. Эн Бакстэр згуляла Эву Гарынгтан, амбітную маладую прыхільніцу, якая ўваходзіць у жыцьцё Чэнінг, і ў канчатковым рахунку пагражае ейнае кар’еры і асабістым адносінам. Іншымі галоўнымі акторамі сталіся Джордж Сандэрз і Сэлеста Голм. Ролі другога пляны выканалі Гэры Мэрыл, Г’ю Марлаў, Тэльма Рытэр, Мэрылін Манро, Грэгары Ратаф, Барбара Бэйтс і Ўолтэр Гэмпдэн. «Усё пра Эву» атрымаў рэкордныя 14 намінацыяў на прэмію Оскар і здабыў шэсьць узнагародаў, уключаючы прыз за найлепшы фільм. Кінастужка лічыцца адным з найвялікшых фільмаў усіх часоў, «Усё пра Эву» быў адным зь першых 50 фільмаў, адабраных дзеля захаваньня ў Нацыянальным рэестры фільмаў Бібліятэкі Кангрэсу ЗША, прызнаных культурна, гістарычна альбо эстэтычна значнымі[9]. Фільм заняў шаснаццатае месца ў сьпісе 100 лепшых амэрыканскіх фільмаў AFI 1998 году[10][11].

Усё пра Эву
па-ангельску: All About Eve
Жанр драматычны фільм[d][1][2], кінакамэдыя і экранізацыя літаратурнага твору[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на The Wisdom of Eve[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Барбара Маклін[d]
Мастак Lyle R. Wheeler[d]
Вытворчасьць 20th Century Fox
Распаўсюд 20th Century Fox
Дата выхаду 1950, 13 кастрычніка 1950 і 15 студзеня 1951
Працягласьць 138 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 1 400 000 $
Прыбытак 8 400 000 $[6] і 8 489 279 $[7][8]
Старонка на IMDb
 
Бэт Дэвіс у ролі Марга Чэнінг.

Марга Чэнінг (Бэт Дэвіс) ёсьць адной з самых вялікіх зорак Брадўэю. Ёй толькі споўніўлася сорак гадоў, яна непакоіцца аб тым, што ейны сталы ўзрост будзе азначаць для ейнае кар’еры. Пасьля пастаноўкі апошняе п’есы Марга «Згадаваная ў лесе» ейная блізкая сяброўка Карэн Рычардс (Сэлеста Голм), жонка аўтара п’есы Лойда Рычардса (Г’ю Марлаў), прыводзіць на сустрэчу з Марга захопленую прыхільніцу Эву Гарынгтан (Эн Бакстэр). Эва распавядае групе, якая сабралася ў грымёрцы Марга і складаецца з Карэн, Лойда і пакаёўцы Марга Бірдзі Кунан (Тэльма Рытэр), што яна рушыла ўсьлед за апошнім тэатральным турам Марга ў Нью-Ёрк пасьля таго, як пабачыла ейны выступ у Сан-Францыска. Яна распавядае захапляльную гісторыю таго, як вырасла ў Вісконсыне ў беднасьці і страціла свайго маладога мужа Эдзі падчас Другой сусьветнай вайны. Расчуленая, Марга хутка сябруе з Эвай, прымае яе ў свой дом і наймае ў якасьці памочніцы, пакідаючы Бірдзі, якая інстынктыўна ня любіць Эву.

Эва хутка маніпулюе Марга, выконваючы ролю ейнай сакратаркі і прыхільніцы. Здаецца, яна прадбачыць усе патрэбы Марга, у тым ліку яна ладзіць тэлефонавае злучэньне паміж Эвай і ейным каханкам Білам Сэмпсанам (Гэры Мэрыл), калі Марга абсалютна забылася на ягоны дзень нараджэньня. Марга становіцца ўсё больш недаверлівай ў адносінах да Эвы, асабліва пасьля таго, як яна засьпела Эву, якая ў пустым тэатры з сцэнічнай сукенкай Марга нібыта атрымлівала глядацкія воплескі. Марга просіць свайго прадусара Макса Фэбіяна (Грэгары Ратаф) наняць Эву ў ягоны офіс, але замест гэтага Эве здолела стаць дублёркай Марга, якая нават ня ведала пра гэта. Калі раздражненьне Марга нарастае, Карэн шкадуе Эву. У надзеі прынізіць Марга, Карэн ладзіць так, каб Марга прапусьціла ўласную пастаноўку п’есы «Згадаваная ў лесе», каб Эва выступіла замест яе. Эва запрашае гарадзкіх тэатральных крытыкаў, у тым ліку зьедлівага Эдысана Дэўіта (Джордж Сандэрз), наведаць гэты вечар, каб засьведчыць ейны трыюмф. Пасьля таго вечара Эва спрабуе спакусіць Біла, але той адмаўляе яе. Замест гэтага Эдысан бярэ яе пад сваё крыло, беручы ў яе інтэрвію, у якой зьяўляецца крытыка Марга за тое, што яна не саступіла месца такім новым талентам, як Эва. Пасьля зьяўленьня зацемкі ў газэтах Марга і Карэн ёсьць разьюшанымі.

 
Эн Бакстэр у ролі Эвы.

Марга і Біл абвяшчаюць пра заручыны за вячэрай з Рычардсамі ў пакоі клюбу. Эва, якая вячэрала за суседнім сталом з Эдысанам, кліча Карэн у жаночы пакой, дзе яна спачатку просіць прабачэньня, але апасьля ставіць ёй ультыматум. Эвіныя патрабаваньні ўключаюць запыт да Лойда, каб той аддаў Эве галоўную ролю ў наступнай п’есе Лойда «Сьляды на столі», альбо яна раскрые ролю Карэн у прапушчаным спэктаклі Марга. Перш чым Карэн пасьпее пагаварыць з Лойдам, Марга да ўсеагульнага зьдзіўленьня аб’яўляе, што не жадае гуляць у новай п’есе і аддае перавагу бягучай п’есе «Згадаваная ў лесе».

Эва атрымала ролю ў новай п’есе. Непасрэдна перад загараднай прэм’ерай «Сьляды на столі» у Шубэрце ў Нью-Гэйвэне Эва прадстаўляе Эдысану свой наступны плян. Яна плянуе заручыцца з Лойдам, які, як яна сьцьвярджае, прыйшоў да яе, прызнаючыся ў каханьні і жаданьні зьехаць ад Карэн. Пасьля таго, Эва кажа, што Лойд будзе пісаць бліскучыя п’есы толькі дзеля яе. Раззлаваны тым, што Эва лічыць, што можа маніпуляваць ім так жа лёгка, як і ўсімі іншымі, Эдысан выкрывае, што ведае, што ейная гісторыя ёсьць хлуснёй. Ейнае сапраўднае імя Гертруда Сьлешчынскі, яна ніколі не была ў шлюбе, і ёй заплацілі за тое, каб яна зьехала з гораду праз раману з сваім начальнікам. Эдысан шантажуе Эву, паведамляючы ёй, што яна не пабярэцца шлюбам з Лойдам альбо з кім-небудзь яшчэ. У абмен на маўчаньне Эдысана яна цяпер поўнасьцю належыць яму.

Празь некалькі месяцаў Эву, якая на той час ужо бліскучая зорка Брадўэю, накіроўваецца ў Галіўуд. На банкеце, зладжаным у гонар узнагародаў, яна дзякуе Марга, Білу, Лойду і Карэн, у той час як усе чацьвёра холадна пазіраюць на яе. Эва прапускае вечарыну ў ейны гонар і вяртаецца дадому адна, дзе сустракае Фібі (Барбара Бэйтс) — ейную гарачую прыхільніцу школьнага ўзросту, якая прасьлізнула ў ейную кватэру і заснула. Маладая дзяўчына выказвае сваё захапленьне Эвай і прапаноўвае ёй сваю дапамогу.

«Усё пра Эву» атрымала пераважна станоўчыя водгукі крытыкаў пасьля выхаду 13 кастрычніка 1950 году на прэм’еры ў Нью-Ёрку. Асноўны канкурэнт фільму, фільм «Бульвар Сансэт», які пабачыў сьвет у тым жа годзе, атрымаў падобную ўхвалу. У выніку чаго, фільм часьцяком параўноўваюць паміж сабой. Кінакрытыку Босьлі Кроўтэру з часопіса The New York Times спадабаўся фільм. Ён адзначыў, што пастаноўка Дэрыла Занука ёсьць выдатнай, а шыкоўная музыка і самая атмасфэра завяршаюць гэтую сатыру[12]. Паводле часопісу Variety твор ёсьць пісьменным фільмам для дарослых з надзвычай добра пастаўленымі спэктаклямі[13], у той час як Harrison’s Reports назваў яго займальнай, бесьперапынна паглынальнай гісторыяй пра людзей Брадўэю, з дарослым падыходам і прасякнутым рэалістычнымі дыялёгамі і ўспышкамі сарданічнага гумару.

На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes «Усё пра Эву» мае рэйтынг ухваленьня 99% на аснове 77 аглядаў зь сярэднім рэйтынгам 9,30/10. На думку крытыкаў, фільм ёсьць разумным, вытанчаным і вельмі сьмешным, у выніку чаго кінастужка сталася галіўудзкай клясыкай, якая з узростам толькі паляпшаецца[14]. Metacritic надаў фільму сярэднеўзважаных 98 балаў з 100 магчымых, базуючыся на 15 крытычных водгукаў, што сьведчыць пра ўсеагульнае ўхваленьне[15].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць