Урокі фарсі

мастацкі фільм 2020 року Вадзіма Пэрэльмана

«Уро́кі фарсі́» (па-нямецку: Persischstunden, па-расейску: Уроки фарси) — нямецка-беларуска-расейскі мастацкі фільм рэжысэра ЗША Вадзіма Пэрэльмана, прадстаўлены ў 2020 року.

па-ангельску: Persian Lessons[1][2][3][…]
па-француску: Les Leçons persanes
Жанр драматычны фільм
Рэжысэр
Прадусар
У ролях
Апэратар
Мантаж Вэсэла Марчэўская[d]
Вытворчасьць Беларусьфільм
Распаўсюд Cirko Film[d][4]
Дата выхаду 22 лютага 2020[5], 24 верасьня 2020[6], 3 сьнежня 2020[4], 17 красавіка 2020[5] і 19 студзеня 2022[7]
Працягласьць 127 хвіліна[8] і 128 хвіліна[7]
Краіна
Мова нямецкая[9] і француская мова[9]
Прыбытак 323 595 $[10]
Старонка на IMDb

Дзеяньне фільма адбываецца ў часы Другой сусьветнай вайны. Галоўны герой — бэльгійскі жыд, які апынаецца ў нацысцкім канцлягеры і пазьбягае расстрэлу, выдаючы сябе за пэрса. Нямецкія жаўнеры знаёмяць яго з канцлягерным кухарам, немцам Кляўсам Кохам, які марыць пасьля вайны зьехаць у Іран і адкрыць рэстаран. Жыль пачынае вучыць камэнданта выдуманай ім мове, якую выдае за фарсі[11].

Актор Роля
Наўель Пэрэс Біскаярт Жыль Крэм’ё Жыль Крэм’ё
Лярс Айдынгер Кляўс Кох Кляўс Кох
Ёнас Най Макс Макс
Дэйвід Шустэр Паўль Паўль
Аляксандар Бэер камэндант лягеру
Андрэас Гёфэр фон Дэвіц ад’ютант камэнданта фон Дэвіц
Леані Бэнэш Эльза Эльза
Люіза-Сэлін Гафрон Яна Яна
Ніка Эрэнтайт Круп обэрштурмфюрэр Круп
Джузэпэ Скілячы Марка Росі Марка Росі

Вытворчасьць

рэдагаваць

Фільм створаны супольна беларускім „Беларусьфільмам“, нямецкімі „LM Media“ і „One Two Films“ ды расейскай „Hype Film“. Праца пачалася ў 2013 року. Сцэнар Ільлі Цофіна складзены паводле апавяданьня Вольфганга Кольгаазэ «Вынаходніцтва мовы»[12]. Большая частка здымак ладзілася на тэрыторыі Беларусі (у прыватнасьці, у Бабруйскай крэпасьці[13]).

Прэм’ера фільму адбылася на Бэрлінскім кінафэстывалі 2020 року (па-за конкурсам). Намінаваны на прэмію Эўрапейскай кінаакадэміі[14].

  1. ^ https://web.archive.org/web/20200623221024/https://www.kino-zeit.de/film-kritiken-trailer-streaming/persian-lessons-2020
  2. ^ Persian Lessons, Les Leçons persanes (ням.) — 2020.
  3. ^ filmportal.de — 2005.
  4. ^ а б http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  5. ^ а б Persian Lessons (2020): Release Info (анг.) — 1990.
  6. ^ film-dienst (ням.) — 1947. — ISSN 0720-0781
  7. ^ а б film distribution certificate database
  8. ^ Persian Lessons (2020): Technical Specifications (анг.) — 1990.
  9. ^ а б в г д https://web.archive.org/web/20200923073115/https://www.berlinale.de/de/archiv-auswahl/archiv-2020/programm/detail/202003696.html
  10. ^ Box Office Mojo (анг.) — 1999.
  11. ^ Рецензия на фильм «Уроки фарси»: драма про холокост и спасительную силу памяти (рас.) film.ru Праверана 24 лютага 2021 г.
  12. ^ Вылучаны Беларусьсю фільм „Урокі фарсі“ зьнялі з конкурсу на прэмію „Оскар“ (рас.) Культура. Радыё „Свабода“ (9 студзеня 2021). Праверана 24 лютага 2021 г.
  13. ^ Молвин, Андрей (26 кастрычніка 2020) Концентрационные лагеря второй мировой (рас.) Праверана 24 лютага 2021 г.
  14. ^ EFA 2020: «Уроки Фарси» и «Дау. Наташа» отобраны на премию Европейской киноакадемии (рас.) ProfiCinema Праверана 24 лютага 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць