Урбан III (папа рымскі)
Урбан III (па-лацінску: Urbanus PP. III), сьвецкае імя Умбэрта Крывэльлі (па-італьянску: Umberto Crivelli; 1120, Мілян — 20 кастрычніка 1187, Фэрара) — папа рымскі з 25 лістапада 1185 году па 20 кастрычніка 1187 году.
па-лацінску: Urbanus PP. III | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | XII стагодзьдзе[1] |
Памёр | 20 кастрычніка 1187[1] |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
Адукацыя | |
Заняткі | палітык, каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Умбэрта нарадзіўся каля 1120 году ў Куджона й паходзіў з шляхетнай мілянскай сям’і Крывэльлі. Атрымаў багаслоўскую адукацыю ў Балёньні. У 1162 годзе разам зь сям’ёй, якая падтрымлівала гуэльфаў, быў выгнаны зь Міляна Фрыдрыхам Барбаросам і зьехаў у Францыю. У Францыі стаў арцыдыяканам Бурскага сабору, пасьля свайго вяртаньня ў Мілян быў спачатку канонікам, а затым арцыдыяканам Мілянскага сабору. 9 траўня 1185 году стаў арцыбіскупам Міляна. Пасьля скону Люцыюса III, то бок 25 лістапада 1185 году, Умбэрта быў у той жа дзень абраны папам і прыняў імя Урбан III.
Галоўнай праблемай Урбана III быў канфлікт зь імпэратарам Фрыдрыхам Барбаросам, які разгарэўся з новай сілай пры ягоным папярэдніку Люцыюсе III. Адной з прычынаў канфлікту была адмова Фрыдрыха вярнуць Сьвятому Пасаду Таскану.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьУрбан III (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Урбан III. Catholic Encyclopedia
- ^ а б autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.