Фэрара
Фэрара (па-італьянску: Ferrara) — горад у італьянскім рэгіёне Эмілія-Раманьня, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Разьмешчаны за 44 кілямэтры на паўночны ўсход ад Балёньні. Места мае шырокія вуліцы і шматлікія палацы эпохі Адраджэньня, калі тут была рэзыдэнцыя роду Эстэ[3]. За сваю прыгажосьць і культурную значнасьць быў улучаны ЮНЭСКО ў сьпіс Сусьветнай спадчыны.
Фэрара | |||
| |||
Краіна: | Італія | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 9 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 0532 | ||
Паштовы індэкс: | 44121–44124 | ||
Нумарны знак: | FE | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 44°50′7.069″ пн. ш. 11°37′11.514″ у. д. / 44.83529694° пн. ш. 11.619865° у. д.Каардынаты: 44°50′7.069″ пн. ш. 11°37′11.514″ у. д. / 44.83529694° пн. ш. 11.619865° у. д. | ||
Фэрара | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
http://comune.fe.it/ |
Гісторыя
рэдагавацьПершыя вядомыя паселішчы на тэрыторыі сучаснай правінцыі Фэрара датуюцца VI стагодзьдзем да н. э.[4] Руіны этрускага гораду Сьпіна, закладзенага ўздоўж лягунаў у старажытным вусьце ракі По, былі страчаныя. Сярод навукоўцаў існуе нявызначанасьць наконт меркаванага рымскага паходжаньня паселішча ў ягоным цяперашнім месцы, бо пра гэты пэрыяд гісторыі места мала што вядома[5]. Тым ня менш, некаторыя археалягічныя зьвесткі ўказваюць на гіпотэзу аб тым, што Фэрара магла ўзьнікнуць з двух невялікіх бізантыйскіх паселішчаў[6].
Фэрара ўпершыню зьяўляецца ў дакумэнце лянгабардзкага караля Дэзыдэрыюса 753 году, калі ён захапіў гэты горад у Равэнскага экзархату. Пазьней франкі, разьбіўшы лянгабардаў, падаравалі Фэрару папу ў 754 ці 756 годзе[5]. У 988 годзе царква перадала Фэрару роду Каносе, але пасьля сьмерці Матыльды Тасканскай у 1115 годзе места сталася вольнай камунай[6]. Цягам XII стагодзьдзя гісторыя гораду была адзначаная барацьбой за ўладу паміж двума выбітнымі сем’ямі, гвэльфамі Адэлярдзі і гібэлінамі Салінгера. Магутны імпэратарскі дом Эстэ паставіў на род Салінгераў і, у рэшце рэшт, здабыў перамогу для сябе[6]. У 1264 годзе Абіцца II д’Эстэ быў абвешчаны пажыцьцёвым кіраўніком Фэрары, атрымаўшы дадатковыя тытулы герцага Модэны ў 1288 годзе і Рэджа ў 1289 годзе. Ягонае панаваньне паклала канец камунальнаму часу гісторыі ў Фэрары і пачатак караляваньня Эстэ, якія панавалі тут да 1598 году.
У 1452 годзе Борса д’Эстэ быў прызначаны імпэратарам Фрыдрыхам III герцагам Модэны і Рэджа. У 1471 годзе ён жа быў прызначаны герцагам Фэрары папам Паўлам II[7]. Ліянэльлё і, асабліва, Эрколе I былі аднымі з найважнейшых мэцэнатаў Італіі канца XV і пачатку XVI стагодзьдзяў. За гэты час Фэрара ператварылася ў міжнародны культурніцкі цэнтар, вядомы сваёй архітэктурай, музыкай, літаратурай і выяўленчым мастацтвам[8].
Не зважаючы на росквіт Фэрары, яна сур’ёзна пацярпела ад вайны супраць Вэнэцыі, якая цягнулася з 1482 па 1484 гады. Альфонс I уладкаваўся на трон у 1505 годзе і ажаніўся зь Люкрэцыяй Борджыя. Ён зноў пачаў вайну з Вэнэцыяй у італьянскіх войнах. У 1509 годзе Альфонс быў адлучаны ад царквы папам Юліюсам II, але адолеў папскую і гішпанскую арміі ў 1512 годзе ў бітве пры Равэньне. Гэтыя посьпехі палягалі на моцы артылерыі Фэрары, вырабленай на фэрарскім ліцейным заводзе[9][10]. Пасьля ягонай сьмерці ў 1534 годзе трон атрымаў ягоны сын Эрколе II, чый шлюб у 1528 годзе з другой дачкой Людовіка XII, Рэнэ Францускай, узвысіў аўтарытэт двару Фэрары. Горад моцна пацярпеў ад землятрусу 1570 году, пасьля чаго дом Эстэ страціў яго на карысьць Папскай дзяржавы, застаючыся ў складзе гэтай дзяржаве 300 гадоў.
У 1805—1814 гадах ён ненадоўга быў часткай напалеонаўскага Каралеўства Італіі. Пасьля Венскага кангрэсу 1815 года Фэрара была вернутая папу рымскаму. З 1832 па 1859 гады тут месьціўся аўстрыйскі гарнізон. Цягам апошніх дзесяцігодзьдзяў 1800-х і пачатку 1900-х гадоў Фэрара заставалася сьціплым гандлёвым цэнтрам. Масавая індустрыялізацыя прыйшла ў Фэрару толькі ў канцы 1930-х гадоў, пасьля таго як фашыстоўскі рэжым пабудаваў тут хімічны завод[11]. За час Другой сусьветнай вайны Фэрара неаднаразова бамбавалася бамбардаваньням антыгітлераўскай кааліцыі, якія нацэльваліся і зьнішчалі чыгуначныя шляхі і прамысловыя аб’екты. Па вайне ў горадзе квітнела нафтахімічная галіна.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011 — ISTAT.
- ^ https://demo.istat.it/?l=it
- ^ Chisholm, Hugh, ed. (1911). «Ferrara». Encyclopædia Britannica. Vol. 10 (11th ed.). Cambridge University Press. — С. 283.
- ^ Graham, Alexander John (1999). «Colony and mother city in ancient Greece» (Special ed.). Manchester: Manchester University Press. — С. 6. — ISBN 0719057396.
- ^ а б Domenico, Roy Palmer (2002). «The regions of Italy : a reference guide to history and culture» (1st ed.). Westport, Conn.: Greenwood. — С. 85. — ISBN 978-0313307331.
- ^ а б в «Ferrara and its province». Milan: Touring Club of Italy. 2005. — ISBN 9788836534401.
- ^ Tuohy, Thomas (2002). «Herculean Ferrara : Ercole d’Este, 1471–1505, and the invention of a Ducal capital» (1st ed.). Cambridge: Cambridge University Press, with the assistance of the Istituto di Studi Rinascimentali, Ferrara. — С. 211. — ISBN 978-0521522632.
- ^ Rosenberg, Charles M. (2010). «The court cities of northern Italy : Milan, Parma, Piacenza, Mantua, Ferrara, Bologna, Urbino, Pesaro, and Rimini». Cambridge: Cambridge University Press. — С. 198. — ISBN 978-0521792486.
- ^ Murrin, Michael (1994). «History and warfare in Renaissance epic». Chicago: University of Chicago Press. — С. 124—125. — ISBN 978-0226554037.
- ^ Mallett, Michael; Shaw, Christine (2005). «The Italian Wars, 1494—1559: War, State and Society in Early Modern Europe» (1st ed.). Harlow: Pearson. — С. 107. — ISBN 978-0582057586.
- ^ Zamagni, Vera (1993). «The Economic History of Italy, 1860–1990: From the Periphery to the Centre» (Reprint ed.). New York: Clarendon Press. — С. 280. — ISBN 978-0198287735.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт. (італ.)