Гіганты
Гіга́нты (стар.-грэч.: Γίγαντες; адз. л. Γίγας) — у старажытнагрэцкай міталёгіі[1] веліканы.
У Гесыёда гіганты зьяўляюцца бажаствамі, сынамі Геі (Землі), якая была аплоднена кроплямі крыві, якія ўпалі з адрэзаных палавых органаў Урана (Неба)[2], а таксама семем свайго другога мужа - жорсткага й жудаснага бажаства Тартара.
Па Гамэру, дзікія, велічэзныя й роднасныя багам істоты (пароджаны Геяй[3]); іх цар Эўрымедон быў забіты багамі, з усім народам, за зьнявагу.