Урад Дзяніса Шмыгаля

Урад Дзяніса Шмыгаля — 21-ы Кабінэт Міністраў Украіны, што быў сфармаваны 4 сакавіка 2020 року пасьля адстаўкі Ўраду Аляксея Ганчарука.

Прэм’ер-міністрам прызначаны Дзяніс Шмыгаль 291 голасам народных дэпутатаў[1].

У новым урадзе падзяляюцца такія міністэрствы:

  • Міністэрства ў справах вэтэранаў ды па пытаньнях часова акупаваных тэрыторыяў
  • Міністэрства культуры, моладзі ды спорту

Першым рашэньнем Кабміну гэтага складу было рашэньне ўзмацніць апэратыўны штаб па змаганьні з каранавірусам[2].

Віцэпрэм’ер-міністры:

Міністры:

Пасада Фота Міністар Час на пасадзе
Міністар унутраных справаў   Арсэн Авакаў з 4 сакавіка 2020
Міністар энэрґетыкі ды абароны навакольля   Віталь Шубін (в.а.) 4 сакавіка — 16 красавіка 2020
  Вольга Буславец (в.а.) з 16 красавіка 2020
Міністар замежных справаў   Дзьмітро Кулэба з 4 сакавіка 2020
Міністар інфраструктуры   Уладзіслаў Крыклі з 4 сакавіка 2020
Міністар культуры ды інфармацыйнае палітыкі
(да 30.03.2020— міністар культуры, моладзі й спорту)
  Анатоль Максімчук (в.а.) 4 — 10 сакавіка 2020
  Сьвятлана Фамэнка (в.а.) з 10 сакавіка 2020
Міністар моладзі й спорту   Вадзім Гутцайт з 4 сакавіка 2020
Міністар абароны   Андрэй Таран з 4 сакавіка 2020
Міністар асьветы ды навукі   Юры Палюховіч (в.а.) 4 — 25 сакавіка 2020
  Любаміра Мандзі (в.а.) з 25 сакавіка 2020
Міністар аховы здароўя   Ільля Емэц 4 — 30 сакавіка 2020
  Максім Сьцяпанаў з 30 сакавіка 2020
Міністар па пытаньнях рэінтэґрацыі акупаваных тэрыторыяў   Аляксей Рэзьнікаў з 4 сакавіка 2020
Міністар розьвітку грамадаў ды тэрыторыяў   Аляксей Чарнышоў з 4 сакавіка 2020
Міністар розьвітку эканомікі, гандлю ды сельскае гаспадаркі   Паўло Кухта (в.а.) 4 — 17 сакавіка 2020
  Ігар Пятрашка з 17 сакавіка 2020
Міністар сацыяльнае палітыкі   Марына Лазэбна з 4 сакавіка 2020
Міністар у справах вэтэранаў   Сяргей Бессараб з 4 сакавіка 2020
Міністар фінансаў   Ігар Уманскі 4 — 30 сакавіка 2020
  Сяргей Марчанка з 30 сакавіка 2020
Міністар лічбовае трансфармацыі   Міхайла Фёдараў з 4 сакавіка 2020
Міністар юстыцыі   Дзянюс Малюска з 4 сакавіка 2020
Міністар Кабінэту міністраў   Алег Нямчынаў з 4 сакавіка 2020

Абвінавачваньні ў карупцыі

рэдагаваць

2 красавіка 2020 экс-міністар фінансаў Ігар Уманскі абвінаваціў старшыню Дзяржаўнае мытнае службы Максіма Няфёдава і старыню Дзяржаўнае падатковае службы Сяргея Вярланава ў тым, што празь іхнюю бязьдзейнасьць дзяржаўны бюджэт Украіны штомесяц не датрымлівае 5 млрд грн. У прыватнасьці, ён адзначыў, што паведаміў пра гэтыя факты Прэм’ер-міністра Дзяніса Шмыгаля[3]:


  Я прыходжу да яго, паказваю: «Глядзіце, мы тут цяпер плюшкамі гуляема, а гось — інфармацыя пра кожны месяц, і то толькі на „скрутках“ з ПДВ. Гэта ў сярэднім 5 мільярдаў у месяц недатрымлівае бюджэт». Як толькі я прыйшоў у Мінфін, мне хутка з усіх бакоў пачалі зьліваць інфармацыю — з расшыфраваньнямі, па кампаніях, па сумах. Дзе стартуюць, праз каго праганяюць, дзе выводзяць. І 5 мільярдаў — то толькі па ПДВ! Клімэнка зь Януковічам глядзяць і кажуць: «Млінцу, а што, так можна было?».  

[4][5]

24 красавіка 2020 былі звольненыя старшыня Дзяржаўнае мытнае службы Максім Няфёдаў ды старшыня Дзяржаўнае падатковае службы Сяргей Вярланаў.

Глядзіце таксама

рэдагаваць