Урад Аляксея Ганчарука
Урад Аляксея Ганчарука («Урад тэхнакратаў»[1]) — 20-ы Кабінэт Міністраў Украіны, што быў сфармаваны 29 жніўня 2019 року пасьля ўступу ў паўнамоцтвы дэпутатаў Вярхоўнае Рады Ўкраіны IX скліканьня, абранае на пазачарговых выбарах 21 ліпеня.
Прэм’ер-міністрам быў прызначаны Аляксей Ганчарук 290 голасамі народных дэпутатаў[2]. Пэрсанальны склад Кабінэту міністраў быў зацьверджаны тым жа днём 281 голасам «за». «Супраць» прагаласавала фракцыя партыі «Эўрапейская Салідарнасьць» у поўным складзе[3]. Вярхоўная Рада даслала ўрад у адстаўку 4 сакавіка 2020 року[4]. Урад дзеяў цягам 6 месяцаў і 4 дзён, стаўшы такім чынам найменш трывалым урадам у гісторыі Ўкраіны.
Склад
рэдагавацьСтаршыня Кабінэту міністраў ды ягоныя намесьнікі
рэдагавацьПасада | Фота | Міністар | Квота | Час на пасадзе |
---|---|---|---|---|
Прэм’ер-міністар Украіны | Аляксей Ганчарук | з 29 жніўня 2019 | ||
Віцэпрэм’ер-міністар Украіны па пытаньнях эўраінтэґрацыі эўраінтэґрацыі ды эўраатлянтычнае інтэґрацыі |
Дзьмітро Кулэба | з 29 жніўня 2019 | ||
Віцэпрэм’ер-міністар Украіны | Міхайла Фёдараў | з 29 жніўня 2019 | ||
Віцэпрэм’ер-міністар Украіны | Дзяніс Шмыгаль | з 4 лютага 2020 |
Міністры
рэдагавацьУ адрозьненьне ад папярэдняга ўраду, ва ўрадзе Ганчарука аб’яднаныя міністэрствы эканомікі й аґрарнае палітыкі, міністэрствы энэрґетыкі й экалёґіі, міністэрства ў справах вэтэранаў ды часова акупаваных тэрыторыяў ды ўнутрана перамешчаных асобаў, міністэрствы культуры, інфармацыйнае палітыкі ды моладзі ды спорту.
Міністэрства рэґіянальнага розьвітку было рэарґанізаванае ў Міністэрства розьвітку грамадаў ды тэрыторыяў Украіны.
Нанова было створанае міністэрства лічбовае трансфармацыі[5].
Прыватызацыя
рэдагавацьУрад Ганчарука абвясьціў працяг «вялікае прыватызацыі»[6] У прыватнасьці плянуецца прыватызаваць[7]:.
- Одеський припортовий завод;
- «Центренерго»;
- Аб’яднаная горна-хімічная кампанія;
- «Прэзыдэнт Гатэль»;
- Фармкампанія «Індар»;
- «Тернопільобленерго»;
- «Запоріжжяобленерго»;
- «Харьківобленерго»;
- «Хмельницькобленерго»;
- «Миколаївобленерго»;
- Завод «Електротяжмаш»;
- «Азовмаш»;
- «Сумхімпром»;
- «Оріана»;
- «Украгролізинг».
Глядзіце таксама
рэдагаваць- Адміністрацыйная рэформа ва Ўкраіне (2019)
- Програма та звіт уряду Гончарука (Архіў арыґіналу за 6 сакавіка 2020).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Новий Кабмін: уряд технократів з «рюкзаком Авакова»
- ^ Офіційний портал Верховної Ради України (укр.) Праверана 25 січня 2020 г. Архіўная копія ад 25 січня 2020 г.
- ^ Офіційний портал Верховної Ради України, w1.c1.rada.gov.ua
- ^ Проект Постанови про відставку Прем'єр-міністра України Гончарука О.В., w1.c1.rada.gov.ua]
- ^ Новий Кабмін: список майбутнього уряду Гончарука на сайце НВ
- ^ ПРИВАТИЗАЦІЯ. РАДА ДОЗВОЛИЛА ПЕРЕДАВАТИ У ПРИВАТНІ РУКИ СОТНІ ДЕРЖАВНИХ ОБ'ЄКТІВ(недаступная спасылка)
- ^ Зеленский поручил начать запуск «масштабной приватизации» до 1 октября