Дзяніс Шмыгаль
Дзяніс Шмыгаль (па-ўкраінску: Денис Анатолійович Шмигаль; нар. 3 сакавіка 1975, Львоў, УССР) — украінскі дзяржаўны дзеяч, Прэм’ер-міністар Украіны (з 4 сакавіка 2020 году).
Дзяніс Шмыгаль лац. Dzianis Šmyhaĺ | |
па-ўкраінску: Денис Анатолійович Шмигаль | |
18-ы прэм’ер-міністар Украіны | |
---|---|
4 сакавіка 2020 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Уладзімер Зяленскі |
Папярэднік: | Аляксей Ганчарук |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
15 кастрычніка 1975 (49 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Львоўскую палітэхніку, інжынжэр-эканаміст (1997). Вучыўся і стажыраваўся за мяжой. У 2000-х гадах займаўся бізнэсам. Кар’еру на дзяржаўнай службе пачаў у 2009 годзе, да 2013 году працаваў у Львоўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. У 2014 годзе стаў намесьнікам начальніка ўпраўленьня Міністэрства даходаў у Львоўскай вобласьці.
У 2015—2017 гадах працаваў на розных кіроўных пасадах у гандлёва-вытворчых і энэргетычных кампаніях. Са жніўня 2019-га да лютага 2020 году ўзначальваў Івана-Франкоўскую абласную дзяржаўную адміністрацыю. З 4 лютага па 4 сакавіка 2020 году — намесьнік Прэм’ер-міністра Ўкраіны, Міністар разьвіцьця супольнасьцяў.
4 сакавіка 2020 году прызначаны Прэм’ер-міністрам Украіны.