Уладзіслаў Трамбіцкі

(Перанакіравана з «Уладыслаў Трамбіцкі»)

Уладзісла́ў Трамбі́цкі гербу «Сьлепаўрон» (па-польску: Władysław Trębicki; 1806, Лінова — 1861, Варшава) — польскі бібліёграф і бібліяфіл, шляхціч Гарадзенскай губэрні.

Уладзіслаў Трамбіцкі
Władysław Trębicki

Герб «Сьлепаўрон»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1806
Лінова
Памёр 1861
Варшава
Род Трамбіцкія
Бацькі Вінцэнты Трамбіцкі
Ізабэла з Пашкоўскіх

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сямейным маёнтку ў Лінове, набытым ягоным бацькам Вінцэнтам ад генэрала Пятра Румянцава[1]. Па сьмерці бацькі Лінова перайшло да ягонага сына Багуслава, а Ўладзіслаў пасяліўся ў Мікіцічах.

Сабраў вялізную бібліятэку зь некалькіх тысячаў тамоў, у асноўным польскай і францускай літаратуры. Меў таксама кнігі і рукапісы са збораў Міхаіла Баброўскага, набытыя ў 1847, сярод якіх між іншага Кіеўскі псалтыр і частка Супрасьлеўскага рукапісу[2]. Зь цягам часу кнігазбор перастаў зьмяшчацца ва ўласнай хаце Ўладзіслава Трамбіцкага, і ён перавёз бібліятэку ў Лінова да свайго брата. Па сьмерці Ўладзіслава ягоная бібліятэка амаль цалкам была прададзеная Замойскім і апынулася ў Варшаве1944 загінула ў часе пажару). Рэшткі кнігазбору былі вывезеныя немцамі пасьля акупацыі Пружаншчыны ў Першую сусьветную вайну[3].

Галоўныя працы

рэдагаваць
  • «Uwagi nad dzielem Wójdckiego», «Teatr starożytny w Polsce» (у «Варшаўскай бібліятэцы» за 1841)
  • «Zbiór wiadomości о życiu i pismach Lukasza Górnickiego» (там жа, 1843)
  • «Uwagi nad wydaniem Pamiętników Janczara Polaka» (там жа, 1845)
  • «Пасольства Льва Сапегі ў годзе 1600 у Маскву, паводле дыярыюшу Гальяша Пельгрымоўскага, сакратара пасольства, з рукапісу, выпадкова знойдзенага Ўладзіславам Трамбіцкім, апісанае» (польск. Poselstwo Lwa Sapiehy do Moskwy; Горадня, 1846)

У рукапісах засталіся ягонае сачыненьне «О teatrze w Polsce», а таксама багатыя матэрыялы для польскае бібліяграфіі.

  1. ^ Roman Aftanazy. Linowa // Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — Wrocław: Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, 1992. — Т. 2. Województwa Brzesko-Litewskie, Nowogródzkie. — С. 64. — ISBN 9788304037014
  2. ^ Andrzej Kaszlej. Codex Suprasliensis, 11th century Pamięć Polski/ Memory of Poland/ Mémoire de la Pologne. Polish National Commission for UNESCO. Праверана 9 чэрвеня 2012 г.
  3. ^ Roman Aftanazy. Linowa // Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — Wrocław: Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, 1992. — Т. 2. Województwa Brzesko-Litewskie, Nowogródzkie. — С. 66. — ISBN 9788304037014

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць