Уладзіслаў Каменеў
Уладзісла́ў Зьмі́травіч Ка́менеў (па-расейску: Владислав Каменев; нарадзіўся 12 жніўня 1996 году, Орск, Расея) — расейскі хакеіст, гулец клюбу ЦСКА, які выступае ў Кантынэнтальнае хакейнае лізе.
Уладзіслаў Каменеў | ||
---|---|---|
Рост | 188 см | |
Вага | 92 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 12 жніўня 1996 (27 гадоў) | |
Месца нараджэньня | Орск, Расея | |
Клюб | ЦСКА | |
Выступаў за | ||
Нацыянальная зборная | Расея | |
Драфт НХЛ | 42, 2014 Нэшвіл Прэдатарз | |
Гульнявая кар’ера | 2013 — цяпер |
Кар’ера рэдагаваць
Пачаў займацца хакеем у родным Орску, дзе ягоным першым трэнэрам стаў уласны бацька. Дзякуючы здольнасьцям, быў запрыкмечаны скаўтамі магнітагорскага «Мэталюргу», якія запрасілі хлопца ў акадэмію клюба. Спачатку выступаў у фарм-клюбе «Сталёвыя Лісы», дэбютаваўшы за асноўны склад «Мюталюргу» ў сэзоне 2013—2014 гадоў. У 2014 годзе быў абраны клюбам «Нэшвіл Прэдатарз» на драфце пад агульным 42-м нумарам. У 2015 годзе перабраўся ў ЗША, выступаючы за клюб «Мілўокі Эдміралз» У НХЛ за «Нэшвіл Прэдатарз» дэбютаваў 6 студзеня 2017 году ў матчы супраць «Флорыды Пантэрз». Наступнымі гадамі гуляў за шэраг амэрыканскіх клюбаў, але ў 2020 годзе вярнуўся ў Расею, падпісаўшы дамову з клюбам СКА.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |