Уладзімер Янчук

беларускі псыхоляг

Уладзімер Аляксандравіч Янчук (нар. 1954. Абастумані, цяпер Адзігенскі муніцыпалітэт, Самцхэ-Джавахэці, Грузія) — беларускі псыхоляг.

Уладзімер Янчук
Дата нараджэньня 13 сакавіка 1954 (70 гадоў)
Месца нараджэньня Абастумані, Адзігенскі раён, Грузінская ССР, Савецкі Саюз
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1981)
Занятак псыхоляг, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра псыхалёгія
Месца працы Акадэмія пасьлядыплёмнай адукацыі
Вядомы як распрацоўнік спосабаў навуковага дасьледаваньня ў грамадазнаўстве і псыхалёгіі
Навуковая ступень доктар навук (2001)
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны

Доктар псыхалягічных навук (2001) і прафэсар (2004). Аўтар навуковых працаў у галіне сацыяльнай псыхалёгіі датычна адукацыі і разуменьня. Распрацоўнік спосабаў навуковага дасьледаваньня ў грамадазнаўстве і псыхалёгіі[2].

У 1971 годзе 19-гадовым юнаком пераехаў у Беларускую ССР. У 1981 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, дзе пачаў працаваць у 1984 годзе. У 1986 годзе перайшоў выкладаць у Беларускі інстытут культуры. У 1992 годзе заняў пасаду загадніка катэдры Акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі. У 2000 годзе выдаў манаграфію «Мэтадалёгія, тэорыя і мэтад у сучаснай сацыяльнай псыхалёгіі і пэрсаналёгіі». У 2001 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю з атрыманьнем навуковай ступені доктара псыхалягічных навук. У 2002 годзе стаў дэканам факультэту псыхалёгіі Акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі[3].

  1. ^ https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/03/13sak-16.indd_.pdf
  2. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 13 сакавіка 2014. — № 46 (27656). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Янчук Уладзімер Аляксандравіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 279. — 473 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць